24 красавiка 2024, Серада, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі ў Іўі: Час мяняць гэтага Рыгоравіча!

4

На рынку ў Іўі прадпрымальнікі пазнавалі актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі і заклікалі галасаваць за апазіцыю.

27 траўня лідар АГП Анатоль Лябедзька зрабіў рабочую паездку ў горад Іўе Гарадзенскай вобласці.

Разам з прадстаўніцай АГП у Іўі Ірынай Давідовіч актывісты наведалі мясцовы рынак, абмеркавалі з прадпрымальнікамі праблемы, раздалі ім інфармацыйныя матэрыялы з «Платформай 11» з патрабаваннямі ІП да ўладаў і кантактамі партыі, паведамляе сайт ucpb.org.

Многія пазналі лідара партыі, казалі, што вельмі прыемна яго бачыць.

Ірыну Давідовіч, якая ўжо была спікерам АГП у Іўі падчас выбарчай кампаніі 2012 года, таксама пазнаюць на вуліцах. Кажуць, што будуць галасаваць толькі за яе.

Раздавалі матэрыялы - «Платформа 11» з патрабаваннямі прадпрымальнікаў да ўлады не знішчаць ІП.

Мужчына з прадпрымальнікаў на рынку: «Сам Лябедзька да нас асабіста, персанальна прыехаў! І хлопчык вунь у беларускай цішотцы. Вось за каго трэба галасаваць!»

Людзі падыходзілі самі, размаўлялі, прасілі кантакты - жадаюць далучыцца да працы.

Прадпрымальнік з Расеі заявіў актывістам АГП: «Я вас падтрымліваю! Трэба вам мяняць гэтага Рыгоравіча. Правільна! Людзей больш інфармаваць, што адбываецца. Насельніцтва запалоханае. Гэта я тут - мне нічога не страшна, а людзям трэба распавядаць, каб не баяліся».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках