29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаажскі трыбунал разгледзіць даклад аб злачынствах РФ на Данбасе

13
Гаажскі трыбунал разгледзіць даклад аб злачынствах РФ на Данбасе

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе прыняў да разгляду даклад польскай дэпутаткі Малгажаты Гасеўскай.

Даклад можа легчы ў аснову трыбунала аб Данбасе, на стварэнні якога намагае Украіна і шэраг заходніх краін, піша «Новая газета».

Малгажата Гасеўская ў дакуменце на 157 старонак апісвае сустрэчы са сведкамі пакаранняў смерцю і ахвярамі катаванняў, сустрэчы запісваліся падчас ейных паездак на Данбас у 2014 годзе.

Даклад змяшчае «расстрэльныя загады», падпісаныя асабіста былым галоўным начальнікам «войска Наваросіі» Ігарам Стралковым-Гіркіным. Копіі гэтых загадаў апынуліся ў інтэрнэце яшчэ ўлетку 2014 года, адразу пасля яго адступлення са Славянска, але ў Гаазе пра іх загаварылі толькі пасля азнаямлення з дакладам Гасеўскай.

У загадах, у тым ліку, гаворка ішла аб расстрэле прыхільнікаў «ДНР», злоўленых на рабаваннях ды іншых злачынствах у тыле.

У сваю чаргу сама Малгажата Гасеўская заявіла журналістам, што ахвярамі часта станавіліся мірныя людзі.

«Вельмі часта ахвярамі станавіліся простыя мірныя жыхары, нават не актывісты, не вайскоўцы, не валанцёры, хоць і такіх мноства. Вельмі шмат апісваецца выпадкаў нападаў баевікоў на мірных жыхароў з мэтай завалодаць іх маёмасцю і грашыма», - сказала яна.

«Расея нічога не робіць з тымі злачынствамі, якія на Данбасе ўчынялі яе грамадзяне, уладам у Расеі напляваць», - сказала яна.

Нагадаем, Гасеўская апублікавала свой даклад у канцы мінулага года. 5 красавіка гэтага года ён быў прэзентаваны ў Еўрапарламенце.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках