25 красавiка 2024, Чацвер, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК: 23 удзельнікі Алімпіяды ў Лондане не прайшлі допінг-тэст

3
МАК: 23 удзельнікі Алімпіяды ў Лондане не прайшлі допінг-тэст

Забароненыя рэчывы былі знойдзеныя ў крыві атлетаў з шасці краін.

Як гаворыцца ў заяве на сайце камітэта, забароненыя рэчывы былі знойдзены ў крыві атлетаў з шасці краін. Да якіх камандаў яны належалі, невядома, паведамляе BBC.

"МАК абвяшчае, што паўторны аналіз допінг-проб "А" 23 атлетаў з пяці тыпаў спорту і з шасці краін, якія бралі ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года, даў неспрыяльны вынік", - гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў прэзідэнта МАК Томаса Баха, якія цытуюцца ў заяве, ён ужо прызначыў склад дысцыплінарнай камісіі, якой "дадзеныя паўнамоцтвы прымаць усе пастановы ад імя МАК" з тым, каб "не пусціць спартоўцаў, якія ўжываюць допінг, на Алімпіяду-2016 у Рыа".

Спартоўцы, якія не прайшлі тэсты, цяпер інфармуюцца, пасля чаго пачнецца працэс супраць іх у рамках камісіі. Усе атлеты, якія, на думку камісіі, парушылі правілы МАК, да гульняў у Рыа дапушчаныя не будуць.

Мінулай восенню допінгавы скандал разгарэўся ў расейскай лёгкай атлетыцы, калі камісія Сусветнага антыдопінгавага агенцтва выявіла сістэматычныя парушэнні, звязаныя з ужываннем забароненых прэпаратаў расейскімі спартоўцамі. У выніку Расея была адхіленая ад спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый.

Прэзідэнт МАК Томас Бах тады заявіў, што ў выпадку выяўлення новых выпадкаў ужывання допінгу расейскімі спартоўцамі ўся каманда можа быць адхіленая ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Асобна развіваецца допінгавы скандал, звязаны з Алімпіядай 2014 года ў Сочы. Чарговы яго віток быў днямі, калі выйшла інтэрв'ю былога кіраўніка маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Грыгорыя Родчанкава. У ім ён заявіў, што падчас Алімпіяды ў Сочы дзясяткі расейскіх спартоўцаў, у тым ліку залатыя медалісты, ужывалі допінг.

Крыху раней былы супрацоўнік Расейскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА) Віталь Сцяпанаў распавёў у інтэрв'ю амэрыканскаму каналу CBS, што допінг-кантролем у Сочы загадвала ФСБ Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках