23 красавiка 2024, aўторак, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Vuraj» і «Re1ikt» запісалі рок-версію фольк-гіта «Вэлытай, пэрэпылко»

1
«Vuraj» і «Re1ikt» запісалі рок-версію фольк-гіта «Вэлытай, пэрэпылко»

Аўтары найлепшага рок-альбома 2015 года гурт «Re1ikt» і найлепшага фольк-альбома 2014 года гурт «Vuraj» прэзэнтавалі супольны сінгл.

Гэтая песня набыла вядомасць у выкананні Сяргея Доўгушава і стала неафіцыйным гімнам «Спеўнага Сходу», піша tuzin.fm.

«Цяпер яна стала яшчэ больш гітовая, і па-рэліктаўску фатальная, - мяркуе Сяргей. - У песні з'явілася мужчынскае шматгалоссе, менавіта мне так і хацелася, каб перадаць дух і ідэю песні. Гэта летняя, жнівеньская песня, яна заўсёды спявалася на некалькі галасоў. Толькі што яна стала мужчынскай. І прыпеў загучаў сапраўды па-стадыённаму».

«Упершыню мы пачулі гэтую песню ў выкананні Сяргея і «Vuraj» некалькі гадоў таму ў выглядзе дэма-запісу. Мы адразу ўпадабалі яе і, напэўна, адразу адчулі нейкі моцны, рокавы патэнцыял. Таму натуральна, што нам захацелася паспрабаваць зрабіць свой варыянт», - распавядае ўдзельнік гурта «Re1ikt» Віталь Макшун.

«Нам сапраўды захацелася дадаць новыя фарбы ў беларускую музыку і мы злучылі нашы рок-гітары, моцныя песні і рытм-секцыю з пяшчотнай скрыпкай, магічнай дудой і этна-напевамі», - дадае лідар каманды Алесь Дземідзенка.

Сваім сінглам «Vuraj» і «Re1ikt» анансуюць вялікі канцэрт, які адбудзецца 29 траўня ў менскім клубе «Бруге».

26 траўня гурт «Re1ikt» перамог у «Rock Profi» - адзіная ў Беларусі прафесійная музычная прэмія.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках