29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакупнікі «Гіпа» чакалі ў чарзе некалькі гадзін, каб набыць тавары са зніжкай

24

Сталічны гіпермаркет у пятніцу і суботу прывабліваў сваіх пакупнікоў зніжкамі да 50% і акцыяй «2 коштам 1».

Але якое ж было расчараванне натоўпу людзей ля кас, калі з раніцы высветлілася, што зніжку атрымаць немагчыма. Касіры не змаглі працаваць. Высветлілася, праграмнае забеспячэнне крамы не вытрымала наплыву кліентаў.

«Гіпа» абвясціў пра зніжкі і акцыі ў гонар свайго дня нараджэння 27 і 28 траўня. Але высветілася, што скарыстацца імі ў першы дзень акцыі кліенты гіпермаркета так і не змаглі.

- Людзі па дзве гадзіны ў чарзе чакалі, каб набыць тавары са зніжкай, - распавёў Onliner.by Зміцер. - Касы не працавалі. Кажуць, што так было ва ўсіх крамах. Сістэма вісела, і нічога нельга было зрабіць. Вось вам і беларускія акцыі і распродажы.

У адміністрацыі кажуць, што праблема закранула ўсе крамы сеткі і пакуль праграмісты спрабуюць развязаць пытанне.

- Так, такая праблема ёсць, на жаль, - распавялі ў адміністрацыі гандлёвай сеткі. - Праграма зніжак не вытрымала наплыву пакупнікоў і дала збой пад 11 раніцы. Праграмісты працуюць з гэтым. Мы спадзяемся, што неўзабаве ўсе адновіцца. Нам, вядома, вельмі шкада. І мы выбачаемся перад нашымі пакупнікамі. Зніжкі будуць яшчэ заўтра, мы спадзяемся, што ўсе ахвотныя паспеюць купіць тое, што хацелі.

А 13:15 праца сістэмы была адноўленая.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках