19 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Януковіч прыйшоў да ўлады незаконна і не быў легітымным прэзідэнтам

12
СБУ: Януковіч прыйшоў да ўлады незаконна і не быў легітымным прэзідэнтам
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: REUTERS

Былы намеснік старшыні СБУ Віктар Трэпак заявіў, што валодае арыгіналамі дакументаў, якія пацвярджаюць фальсіфікацыю выбараў прэзідэнта Украіны ў 2010 годзе.

Былы намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны Віктар Трэпак перадаў у Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро масіў дакументаў, якія сведчаць, з яго слоў, аб сістэме подкупаў і фальсіфікацый, якія суправаджалі прыход да ўлады групоўкі былога прэзідэнта краіны Віктара Януковіча.

Пра гэта Трэпак распавёў у інтэрв'ю ZN.ua.

Між іншым, ён запэўнівае, што трапілі ў яго распараджэнне арыгіналы дакументаў пацвярджаюць фальсіфікацыі пры правядзенні выбараў прэзідэнта 2010 года.

«Гэтыя дакументы падрабязна раскрываюць механізм прыходу Януковіча да ўлады. На іх падставе можна давесці, што Януковіч прыйшоў да ўлады незаконна і не быў легітымным прэзідэнтам Украіны. Фактычна, у 2010 годзе паўтарылася сітуацыя другога тура прэзідэнцкіх выбараў 2004 года. Проста калі ў 2004-м тыя, хто вёў Януковіча да ўлады, дзейнічалі груба і нахабна, то ў 2010-м стаўку зрабілі на больш выдасканаленыя і схаваныя метады фальсіфікацыі. Акрамя таго, паводле дакументаў прасочваецца, што прыходу Януковіча да ўлады падыграў дзейны на той час гарант (Віктар Юшчанка)», - сказаў Трэпак.

Звесткі, якія трапілі ў распараджэнне былога начальніка ўпраўлення «К», ахопліваюць працяглы перыяд, цягам якога фармавалася карупцыйная сістэма ўлады ва Украіне. Значная частка дакументаў - выпіскі з часопіса «чорнай касы» Партыі рэгіёнаў аб незаконных выплатах сотням службовых асоб рознага ўзроўню, распавёў Трэпак.

«Указаная злачынная арганізацыя на хабары і іншы подкуп выдаткавала блізу $2 млрд. Хабары сумаю $500 тыс, або $1 млн былі ледзь не нормай. Часта яны дасягалі 5, 8 і нават 20 млн даляраў. Заўважце, гатоўкай! Пераважна гэта былі аднаразовыя «выплаты», але мела месца і сістэматычнае атрыманне хабараў, у некаторых выпадках яно працягвалася гадамі», - заявіў Трэпак, дадаўшы, што асобна варта казаць аб банкаўскіх пералічэннях і іншых безнаяўных угодах групоўкі Януковіча з чыноўнікамі.

Са слоў экс-намесніка кіраўніка СБУ, многія з тых, хто спрыяў узурпацыі Януковічам улады, дагэтуль інтэграваныя ў вышэйшыя дзяржаўныя структуры Украіны. Трэпак не стаў называць іх прозвішчаў, выказаўшы надзею, што НАБУ здолее правесці эфектыўнае расследаванне.

Трэпак напісаў заяву аб звальненні з СБУ яшчэ ў лістападзе 2015 года. Тады ён казаў, што галоўнай прычынай гэтага з'яўляецца немагчымасць эфектыўна змагацца з карупцыяй, пакуль на чале ГПУ знаходзіўся Віктар Шокін. Толькі 14 красавіка 2016 года на сайце прэзідэнта з’явіўся ўказ аб адстаўцы Трэпака. Цяпер ён знаходзіцца ў распараджэнні СБУ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках