23 красавiка 2024, aўторак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі прададуць старыя турмы

4
У Італіі прададуць старыя турмы

Улады Італіі маюць намер прадаць старыя турмы ў Рыме, Мілане і Неапалі, каб пабудаваць новыя за межамі гарадоў.

Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі краіны Андрэа Арланда, паведамляе «Еўропейская правда» са спасылкай на Reuters.

Гаворка ідзе пра міланскую турму Сан-Віторэ, створаную ў 1879 годзе, якая змяшчае блізу 750 зняволеных, турму Рэгіна Каэле, пабудаваную ў 1600-х гадах і з больш чым 600 зняволенымі, і турму Паджарэале, пабудаваную ў 1914 годзе і з амаль 2000 зняволенымі.

Гэтыя памяшканні пасля продажу могуць быць ператвораныя ў гатэлі ці прыватныя дамы.

На канфіскаваныя грошы ўлады краіны плануюць пабудаваць новыя месцы ўтрымання за межамі гарадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках