29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам свету ў муай-тай

53

Беларус Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам свету ў муай-тай у катэгорыі да 75 кг.

У фінале планетарнага форуму наш суайчыннік перамог Экапана Самбаансаба з Тайланда. Цікава, што спаборнік Гуркова ў фінале чатыры гады не саступаў на прафесійным рынгу, паведамляе «Прессбол».

Короче, Веталь Чемпион!!

Фото опубликовано vital hurkou Вiталь Гуркоў (@vital_hurkou)

Нагадаем, 17 траўня, наш шматразовы чэмпіён свету ў муай-тай і Заслужаны майстар спорту Віталь Гуркоў вылецеў у швэдскі Ёнчопінг, дзе праходзілі спаборніцтвы.

На ўзнагароджанне «народны чэмпіён» выйшаў з чырвона-зялёным сцягам і ў футболцы з гербам «Пагоня». «Пагоня побач! Будзем жыць», - напісаў Віталь Гуркоў у «Фэйсбуку».

Чэмпіянат свету яшчэ да яго пачатку даецца Віталю Гуркову няпроста. У сакавіку баец, які паралельна займаецца творчай дзейнасцю ў складзе гурта Brutto, нечакана для многіх вярнуўся на рынг і перамог на чэмпіянаце Беларусі. Неўзабаве стала вядома, што байца выключылі са стаўкі ў Мінспорту, і на ягоную паездку ў Швэцыю няма грошай.

Беларусы ў рамках праекта «Народны чэмпіён» за лічаныя гадзіны сабралі для Гуркова неабходную суму. Праўда, пазней стала вядома, што Федэрацыя муай-тай усё ж знайшла грошы для байца ў дзяржбюджэце.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках