25 красавiка 2024, Чацвер, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпіяда ў Бразіліі можа прайсці без нацыянальнай каманды Расеі

8
Алімпіяда ў Бразіліі можа прайсці без нацыянальнай каманды Расеі

Міністр спорту РФ Віталь Мутко дапусціў, што пры найгоршым развіцці падзей расейскія спартоўцы не будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Бразіліі.

Сітуацыя, пры якой расейскія спартоўцы не будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Бразіліі, магчымая, заявіў міністр спорту РФ Віталь Мутко. Паводле ягоных слоў, такі варыянт не выключаны, піша РБК.

«Найгоршы сцэнар, я мяркуе, магчымы. Я яго не магу адмаўляць, калі такія выказванні з боку прэзідэнта МАК ідуць», - сказаў Мутко ў эфіры канала «Матч-ТВ» (цытата з «Інтэрфаксу»). Такі адказ міністр даў, каментуючы словы прэзідэнта МАК Томаса Баха, які не выключыў адсутнасці каманды Расеі на Алімпіядзе праз допінгавы скандал.

Мутко пры гэтым падкрэсліў, што Расея адкрытая і гатова да супрацоўніцтва з усімі міжнароднымі спартовымі арганізацыямі. «Задача стаіць - паказаць усе намаганні Расеі ў барацьбе з допінгам», - запэўніў ён. Пры гэтым Мутко выказаўся супраць абвінавачванняў у сістэматычным ужыванні допінгу ў спорце на адрас Расеі як дзяржавы.

18 траўня прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах заявіў, што не выключае адхілення Расеі ад летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. «Калі будуць знойдзеныя довады існавання арганізаванай і ўсёабдымнай сістэмы допінгу, якая закранае іншыя тыпы спорту, міжнародныя федэрацыі і МАК будуць вымушаныя прыняць складаную пастанову паміж калектыўнай і індывідуальнай адказнасцю», - сказаў тады Бах.

Са слоў Баха, МАК папрасіў Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) аб «усёабдымным расследаванні і поўнай справаздачы». Таксама алімпійскі камітэт папрасіў антыдопінгавую лабараторыю ў Лазане, дзе захоўваюцца допінг-пробы з Гульняў у Сочы, правесці іх аналіз. Акрамя таго, МАК звярнуўся ў Алімпійскі камітэт Расеі для таго, каб той «прыклаў усе намаганні для забеспячэння поўнага супрацоўніцтва» з WADA.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках