24 красавiка 2024, Серада, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаеды» не могуць стаць на ўлік у цэнтры занятасці праз недахоп месцаў?

65
«Дармаеды» не могуць стаць на ўлік у цэнтры занятасці праз недахоп месцаў?

Каб паспець стаць на ўлік днём, чаргу трэба займаць з самай раніцы.

Так званы «падатак на дармаедства» дзейнічае ўжо больш за год. Нагадаем, згодна з дэкрэтам «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» той, хто не працуе больш за 182 дні ў годзе, павінен заплаціць збор 4,2 мільёна рублёў. Беспрацоўныя, фрылансеры, вольныя мастакі замітусіліся: хтосьці аформіўся на пасаду, адкрыў ІП, нехта ўстаў на ўлік у цэнтр занятасці.

Паводле звестак Мінпрацы, з пачатку года колькасць зарэгістраваных беспрацоўных пайшла ўверх. Зранку ля раённых цэнтраў занятасці выстройваюцца чэргі, а ў некаторых раёнах, паводле чутак, беспрацоўных адмаўляюцца рэгістраваць – маўляў, негалосна ўстаноўленыя пэўныя ліміты, якія нельга перавышаць. Каб гэта праверыць, карэспандэнт kp.by выправіўся ў цэнтр занятасці.

Поўдзень пятніцы, міжраённы аддзел працаўладкавання Першамайскага, Савецкага, Цэнтральнага раёнаў Менску. Аншлагу няма, у вестыбюлі чакаюць чаргі дзесяць чалавек. На сценах вісяць плакаты з інфармацыяй, якія дакументы патрэбныя, каб стаць на ўлік. Першасную рэгістрацыю беспрацоўных праводзяць толькі ў кабінеце № 4. Большасць людзей стаіць менавіта сюды. Пасля гадзіннага чакання становіцца зразумела: стаяць тут можна да вечару – на кожнага чалавека сыходзіць не менш за паўгадзіны.

Трапіць у кабінет пад выглядам «мне толькі спытаць» не атрымліваецца – беспрацоўныя, якія чакаюць гадзінамі, рашуча пратэстуюць. Давялося пайсці на хітрасць, патэлефанаваць у цэнтр занятасці і даведацца, як ідуць справы з чэргамі і лімітамі.

– Лепш прыходзіць з самай раніцы, мы працуем з васьмі гадзінаў, – апавялі ў міжраённым аддзеле працаўладкавання Першамайскага, Савецкага і Цэнтральнага раёнаў Менска. – Калі раніцай заняць чаргу, не давядзецца доўга стаяць днём. Сапраўды, першасная рэгістрацыя беспрацоўных адбываецца толькі ў адным кабінеце. З сабой трэба мець пашпарт, працоўную кніжку і дакументы аб адукацыі. Астатнія паперы афармляюцца на месцы. На кожнага чалавека, у залежнасці ад колькасці запісаў у працоўнай, сыходзіць да 40 хвілінаў.

– Ці праўда, што існуюць нейкія ліміты на колькасць беспрацоўных, якія могуць зарэгістравацца?

– Не, ніякіх лімітаў няма і быць не можа, рэгіструем усіх, – запэўнілі нас у цэнтры занятасці.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках