29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка выправіцца выпрошваць у Расеі спісання пазыкаў за газ

42
Сямашка выправіцца выпрошваць у Расеі спісання пазыкаў за газ
Уладзімір Сямашка
ФОТА: DELFI

Наступная сустрэча Расеі і Беларусі наконт пазыкі і кошту на газ пройдзе на ўзроўні віцэ-прэм'ераў.

Пра гэта журналістам апавёў міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак, перадае ТАСС.

Адказваючы на пытанне, ці плануе ён правесці ў найбліжэйшы час сустрэчу з міністрам энэргетыкі Беларусі Уладзімірам Патупчыкам наконт кошту газу, Новак сказаў: «Пакуль не, наступная сустрэча пройдзе на ўзроўні віцэ-прэм'ера і Сямашкі».

Паводле ягоных словаў, сустрэча будзе прысвечана ў асноўным пазыцы Беларусі за газ. Пры гэтым міністр не змог назваць прыблізную дату правядзення сустрэчы, а таксама не стаў казаць, хто будзе прадстаўляць Расею.

«Але кошт мы не абмяркоўваем, прынамсі, гэта кантрактам абумоўлена. Гаворка, вядома, ідзе пра пазыкі», – заявіў Новак

Раней Новак заявіў, што пытанне пра зніжку на газ для Беларусі не разглядаецца.

Паводле дадзеных Мінэнэрга РФ, пазыка Беларусі за газ перад «Газпромам» склала больш за 125 млн даляраў за першыя чатыры месяцы 2016 года.

Беларусь не прызнае ніякай пазыкі перад «Газпрамам». Менск лічыць справядлівым кошт на пастаўляны ў краіну расейскі газ у памеры 73 даляраў за 1 тыс. кубаметраў. Міністр энэргетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык таксама падкрэсліваў, што беларускі бок «кажа не пра зніжкі (на газ), а пра рынкавыя роўнадаходныя кошты».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках