23 красавiка 2024, aўторак, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы атрымалі дзесяць узнагародаў на чэмпіянаце свету ў муай-тай

13
Беларусы атрымалі дзесяць узнагародаў на чэмпіянаце свету ў муай-тай
Віталь Гуркоў
ФОТА: BUDZMA.BY

На найвышэйшую прыступку п'едэсталу гонару ўзышлі Віталь Гуркоў, Дзмітрый Валент, Анатоль Ванакоў, Андрэй Герасімчук і Алена Ляшкевіч.

Дзесяць узнагародаў атрымалі беларускія атлеты на чэмпіянаце свету ў муай-тай, які адбыўся ў Швэцыі, паведамляе карэспандэнт БелТА.

На найвышэйшую прыступку п'едэсталу гонару ўзышлі: Віталь Гуркоў (вагавая катэгорыя да 75 кг), які 11-ы раз стаў чэмпіёнам свету, Дзмітрый Валент (81 кг), Анатоль Ванакоў (86 кг) і Андрэй Герасімчук (больш за 91 кг).

У катэгорыі да 91 кг праз праблемы са здароўем не змог удзельнічаць у фінальным баі Дзяніс Ганчаронак, які атрымаў срэбны медаль.

Пераможцай чэмпіянату свету стала і беларуска Алена Ляшкевіч (45 кг). У медальным заліку беларускія атлеты занялі другое месца (5 залатых, 1 срэбны і 4 бронзавыя ўзнагароды), прапусціўшы наперад толькі спаборнікаў з Тайланда.

«Нацыянальная каманда Беларусі зноў даказала, што школа муай-тай і тайландскага боксу ў нас добра развітая, ёсць байцы, здольныя перамагаць самыя буйныя турніры. Залатых узнагародаў магло быць яшчэ больш, калі б не падняўся ціск у Дзяніса Ганчаронка і ён змог бы выйсці на фінал. Не пашанцавала аднаму з нашых самых тытулаваных атлетаў Андрэю Кулебіну, які саступіў на стадыі паўфіналу байцу з Тайланда і стаў бронзавым прызёрам. Цяпер у каманды невялікі адпачынак, пасля чаго пачнем падрыхтоўку да кастрычніцкага чэмпіянату Еўропы», – апавёў галоўны трэнер зборнай Беларусі ў муай - тай Міхаіл Сцяпанаў.

На рахунку беларускіх юніёраў у Швэцыі тры залатыя, адзін срэбны і чатыры бронзавыя ўзнагароды. «Удалы выступ нашага маладога пакалення – гэта паказнік развіцця муай-тай у рэгіёнах. Пераможцамі і прызёрамі чэмпіянату сталі хлопцы з Брэсцкай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей. Добра выявілі сябе і спартоўцы з Менска», – сказаў Міхаіл Сцяпанаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках