25 красавiка 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 базавых прадуктаў і аптымальны час іх ужывання

2
15 базавых прадуктаў і аптымальны час іх ужывання

Час дня ўплывае на хуткасць стрававання ежы і ступень засваення неабходных элементаў.

Кожны з нас стараецца харчавацца правільна, выбіраючы толькі самыя свежыя і карысныя прадукты, прадумваючы меню, лічачы каларыйнасць страваў і ўлічваючы спалучэнне бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Аднак час дня таксама мае значэнне, уплываючы на хуткасць стрававання ежы і ступень засваення неабходных элементаў, піша healtinfo.ua.

Мы прапануем разгледзець 15 базавых прадуктаў, якія напэўна прысутнічаюць у вашым рацыёне, і вызначыць, у які час іх лепш есці, каб атрыманая з прадуктаў энэргія падтрымлівала вас у тонусе, а не адкладалася ў выглядзе падскурнага тлушчу.

1. Тварог

Нягледзячы на тое, што большасць людзей есць тварог на сняданак, правільней ужываць яго ў вечаровы час. У ім утрымліваецца бялок, які лёгка засвойваецца, не выклікаючы пачуцця цяжару. Такім чынам, тварог – гэта выдатная альтэрнатыва традыцыйнай вячэры, асабліва для тых, хто імкнецца пазбавіцца ад пары лішніх кілаграмаў.

2. Сыр

Сыр – вельмі складаны для стрававальнай сістэмы прадукт, менавіта таму не варта яго ўключаць у вечаровае меню. А вось з'еўшы невялікі кавалачак з раніцы, вы забудзецеся пра такую праблему, як уздуцце жывата на працягу дня. Акрамя таго, ужыванне сыру на сняданак дапаможа пазбегнуць праблемаў з вагой, бо, як вядома, сыр вельмі каларыйны.

3. Арэхі

Найлепшы час для таго, каб паласавацца жменяй арэхаў – гэта перакус паміж сняданкам і абедам. Так вы хутка папоўніць запасы энэргіі, што дазволіць вам не пераядаць у другой палове дня, але пры гэтым будзе час для таго, каб выдаткаваць атрыманыя калорыі. Калі есці арэхі пасля абеду, то з часам вы рызыкуеце набраць некалькі лішніх кілаграмаў.

4. Апельсіны

З'яўляючыся крыніцай неабходнага арганізму вітаміну С, апельсіны, тым не менш, лепш есці пасля абеду, а не на сняданак. Бо калі ўжываць іх нашча, то вялікая рызыка развіцця гастрыту і іншых праблемаў з страўнікава-кішачным трактам. Менавіта таму паспрабуйце есці іх на падвячорак, каб крыху паскорыць метабалізм і палепшыць страваванне.

5. Бананы

Бананы, як і арэхі, лепш за ўсё есці на другі сняданак. Для першага прыёму ежы яны не падыходзяць, бо могуць выклікаць пачуццё цяжару ў страўніку, а вось калі есці іх увечары, то вы рызыкуеце парушыць працу стрававальнай сістэмы і дадаць некалькі сантыметраў у таліі.

6. Яблыкі

Ідэальны час для ўжывання яблыкаў – гэта раніца, таму старайцеся есці іх менавіта на сняданак, каб «абудзіць» стрававальную сістэму. Акрамя таго, пекцін, які ўтрымліваецца ў яблыках, і асабліва ў яблычнай лупіне, лепш засвойваецца на працягу дня, а не ноччу.

7. Бульба

З'яўляючыся адным з асноўных гарніраў на вячэру, бульба тым не менш лепш за ўсё прыдасца ў першай палове дня. Гэта звязана з тым, што яна ў 2-3 разы каларыйнейшая за іншую гародніну, а значыць, вы рызыкуеце не ўлезці ў любімыя джынсы, калі будзеце есці бульбу ўвечары.

8. Кабачкі

А вось кабачкі, наадварот, стануць выдатнай і карыснай стравай на вячэру. У іх утрымліваецца вялікая колькасць клятчаткі, што дапаможа вам пазбегнуць пачуцця голаду да сну і звесці да мінімуму магчымыя «набегі» на халадзільнік. Акрамя гэтага, кабачкі валодаюць лёгкім мачагонным эфектам, а значыць, раніцай вы не ўбачыце на твары ацёкаў, якія часта бываюць, асабліва калі вы няправільна павячэралі.

9. Памідоры

Раз ужо мы загаварылі пра ацёкі, то не варта на вячэру есці памідоры, якія праз вялікую колькасць шчаўевай кіслаты ўплываюць на водна-солевы баланс і пры ўжыванні іх у вячэрні час правакуюць азызласць. Лепш есці іх на абед – так вы палепшыце страваванне і актывізуеце працу падстраўнікавай залозы.

10. Рыс

Стравы з рысу ідэальна падыходзяць для абедзеннага меню. Яны напоўняць вас энэргіяй, дазваляючы да канца дня заставацца бадзёрымі, але пры гэтым не паўплываюць на вашу вагу. Калі вы хочаце атрымаць найбольшую карысць ад гэтага высокавугляводнага прадукту, то выбірайце карычневы або чорны рыс.

11. Макаронныя вырабы

Многія людзі, якія худнеюць, імкнуцца адмовіцца ад усіх макаронных вырабаў, аднак досыць проста выбіраць правільныя макароны і есці іх не ў якасці гарніру да тлустага мяса, а проста з гароднінай. І старайцеся есці іх на абед, а не на вячэру. Увечары лепш абмежаваць спажыванне складаных вугляводаў, да якіх і адносяцца макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы.

12. Грэчка

Грэчка складаецца з складаных вугляводаў, для стрававання якіх трэба дастатковая колькасць не толькі часу, але і рэсурсаў арганізма. Менавіта таму старайцеся есці гэты карысны прадукт на абед, бо вечарам і абмен рэчываў, і праца стрававальнай сістэмы запавольваюцца, а значыць, арганізм не можа справіцца з нагрузкай.

13. Мяса

Традыцыйна лічыцца, што бялковую ежу лепш за ўсё есці на вячэру, але ў выпадку з мясам гэта не зусім дакладна. Для яго стрававання патрэбна да 5 гадзінаў, а значыць, вы будзеце адчуваць цяжар у страўніку і дрэнна спаць, калі з'ясце мяса ўвечары. Лепш складзіце сваё меню такім чынам, каб есці мяса на абед.

14. Цукар

На жаль, многіх цягне на салодкае ўвечары, што не толькі негатыўна адбіваецца на таліі, але і прыводзіць да праблемаў са сном. Для таго каб гэтага пазбегнуць, старайцеся на працягу дня харчавацца правільна і збалансавана, не забываючыся песціць сябе салодкім раніцай. Гэта хутка ўзбадзёрыць вас, а ўсе калорыі без праблем згараць днём.

15. Цёмны шакалад

Звярніце ўвагу, што мы гаворым толькі пра горкі шакалад, таму што астатнія віды гэтага ласунку не прыносяць асаблівай карысці арганізму і іх лепш выключыць. А вось цёмны шакалад багаты на антыаксіданты і да таго ж паляпшае настрой. Але каб любоў да гэтага карыснага прадукту не адбілася на вашай вазе, ешце яго на сняданак або ў якасці перакусу паміж сняданкам і абедам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках