20 красавiка 2024, Субота, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Накаўт для Крамля

9
Накаўт для Крамля
ФОТА: РІА НАВІНЫ

Пуцін здзейсніў ва Украіне стратэгічную памылку – ён паставіў на «бычыны трэнд».

Журналіст Леанід Радзіхоўскі ў эфіры «Рэха Масквы» назваў вызваленне Надзеі Саўчанкі накаўтам для Крамля.

– Гэта сімптом поўнай, абсалютнай палітычнай паразы, якую Расея на 100% сваімі ўласнымі рукамі зладзіла сабе ва Украіне...

Ад Саўчанкі пазбавіліся проста таму, што яе знаходжанне ў Расеі нічога акрамя непрыемнасцяў больш Пуціну не прыносіла. Яго пастаянна дзяўблі за гэтую Саўчанку, а трымаць яе тут не мела для Расеі ўжо ніякага сэнсу.

Пытанне, навошта ж яе ўзялі, навошта раскруцілі ўсю гэтую вар'яцкую гісторыю? А таму яе ўзялі, што ўзялі яе 2 гады таму, калі была абсалютна іншая сітуацыя, абсалютна іншыя планы, абсалютна іншыя надзеі. Па схіле ўверх кароль павёў шыхты сваіх стралкоў, па схіле ўніз кароль пайшоў, ды толькі без шыхтоў...

Ёсць два такія тэрміны, якія, напэўна, усе ведаюць у біржавой гульні, бычыны трэнд і мядзведжы трэнд. Значыць, тлумачу, калі хтосьці не ведае.

Бычыны трэнд – гэта калі ўсё расце ў кошце. Быкі падкідваюць сваю здабычу на рогі. Мядзведжы трэнд – калі ўсё ідзе ўніз у кошце, таму што мядзведзь ламае сваю здабычу.

Дык вось Пуцін здзейсніў стратэгічную памылку – ён паставіў на бычыны трэнд. На бычыны трэнд ва ўсім, пачынаючы ад кошту нафты і сканчаючы тым, што Украіна разваліцца, як гнілы арэх, пры першым жа ўдары, і палова, то ёсць вось гэтая Усходняя Украіна з любоўю ляжа да ног Расеі. На які чорт гэта трэба і што з гэтым далей рабіць – так далёка планы не ішлі.

Гэты план цалкам, бліскуча і на 100% праваліўся. Увесь. Спачатку знікла слова «Наваросія», як быццам яго не было. Зніклі згадкі пра «рускі свет», як быццам іх не было.

Потым пачалася вельмі жаласная бессэнсоўная таўханіна вакол гэтага агрызку пад назвай «ДНР». І вось Саўчанка, якая магла б быць у кантэксце росту трэнду, у кантэксце перамог адным з трафеяў, стала абцяжарваннем.

Але праблема не ў Саўчанцы, таму што такі цяжар, як Саўчанка, скінуць надта лёгка. Не прыгожа, не выкшталцона, але скінулі. Разумееце, вы ў рамках бычынага трэнду накуплялі акцый. А ў рамках мядзведжага трэнду гэтыя акцыі абясцэніліся. Дык вось абясцэнілася не Саўчанка сама сабой (яна толькі малы, яшчэ раз паўтараю, актыў), абясцэніўся галоўны актыў Пуціна – «ДНР». А гэта не ліквідны актыў. Вось у чым праблема. Скінуць Саўчанку лёгка. Вось як ты скінеш «ДНР»?..

«Наваросія» лопнула. Значыць, у вас быў план праламаць уваход у банк і ўзяць сейф з грашыма. Але план трошкі накрыўся. Ход вы напалову праламалі і засталіся пад завалам, а сейф дзесьці далёка. І вось вы сядзіце ў гэтым завале...

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках