24 красавiка 2024, Серада, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грандыёзны канцэрт Brutto & Lyapis і Dzieciuki ў Варшаве

6
Грандыёзны канцэрт Brutto & Lyapis і Dzieciuki ў Варшаве
Фота: charter97.org

28 траўня ў варшаўскім клубе Proxima адбыўся канцэрт беларускіх гуртоў Brutto & Lyapis і Dzieciuki.

Квіткі былі распрададзеныя за некалькі тыдняў да канцэрту. На канцэрт, паводле інфармацыі арганізатараў, прыйшло блізу тысячы чалавек. У клубе Proxima не было вольнага месца. На канцэрт, акрамя беларусаў, прыйшлі ўкраінцы і палякі, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

Бясплатная віза шэнген на чатыры дні выдавалася гледачам, якія набылі квіток на канцэрт «Bruttо & Lyapis feet Dzieciuki» ў Беларусі праз сістэму kvitki.by.

– Калектыву вельмі спадабаўся эксперымент з «Ляпісаўскім» рэпертуарам, які Brutto апрабавалі ў Кіеве і Беластоку – там музыкі адыгралі цэлае аддзяленне з 11 хітоў «Ляпісаў», – апавялі арганізатары. – «Яблони» і «Такси»? Яны эксперыментуюць з спадчынай не да такой ступені, але, верагодна, наведвальнікі пачуюць на канцэрце «Грай», «Капитал», «Рамонкi», «Огоньки».

На канцэрце былі выкананыя як новыя песні – «Партизан-Рок», «Гарри», «Будзь Смелым!», «Underdog», «Мяч», «Веселей», «Труд», «Гарэза», «Наша возьме!», так і старыя хіты, якія сталі гімнам для вальнадумных людзей у Беларусі і Украіне – «Воины света», «Не быць скотам!», «Грай», «Железный».

Канцэрт прайшоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі і з пастаянным скандаваннем «Жыве Беларусь!»

Падчас выканання песні «Гарри» – пра хлопца, які сышоў абараняць радзіму і загінуў, усе ўдзельнікі канцэрту – 1000 чалавек – прыселі на кукішкі.

Гарадзенскі беларускамоўны панк-рок гурт «Dzieciuki» выканаў хіты «Хлопцы-балахоўцы», «Касцюшка», «Чорны хлеб і гарбата».

Падчас канцэрту Сяргей Міхалок са сцэны павіншаваў Віталя Гуркова з новым тытулам чэмпіёна свету ў муай-тай. Лідар Brutto апавёў, што Віталь Гуркоў вельмі хацеў прыляцець у Варшаву і адыграць на канцэрце, але быў вымушаны прайсці антыдопінгавыя фармальнасці ад арганізатараў чэмпіянату ў муай-тай. «Але мы і без гэтага ведаем, што наш Віталь чысты і перамог сумленна!», – заявіў лідар Brutto.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках