20 красавiка 2024, Субота, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць прадпрыемстваў у крэдытах вырасла ў 1,2 разы

Запазычанасць прадпрыемстваў у крэдытах вырасла ў 1,2 разы

Пратэрмінаваная запазычанасць у крэдытах і пазыках беларускіх прамысловых арганізацый на 1 красавіка склала 9 трлн 450,9 млд рублёў.

Гэты паказнік вырас у параўнанні з 1 студзеня 2016 года ў 1,2 разы. За сакавік гэты паказнік павялічыўся на 0,1%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.

У цэлым запазычанасць у крэдытах і пазыках склала 373 трлн 213,9 млд рублёў, што на 8,5% больш, чым на пачатак года, і на 3,5% менш, чым на пачатак сакавіка 2016 года.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць з пачатку года вырасла на 25,4% да 31 трлн 136,5 млд рублёў, за сакавік – на 1,4%. Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць павялічылася за тры месяцы гэтага года на 19,7% і на 1 красавіка склала 9 трлн 683,5 млд рублёў. За сакавік яна знізілася на 1,2%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла з пачатку года на 22,7% да 41 трлн 889.900.000.000 рублёў, за сакавік – знізілася на 0,8%. Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася з 1 студзеня 2016 года на 8,8% і на 1 красавіка склала 10 трлн 286,5 млд рублёў. За сакавік яна знізілася на 4,5%.

На 1 красавіка 2016 года пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць мелі 1.316 прамысловых прадпрыемстваў, ці 77,6%, пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць – 1.498 прадпрыемстваў, ці 88,4%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках