28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іркуцку адчынілі этна-кавярню ў беларускім стылі

3

У Сібіры адбылося адкрыццё этна-кавярні «Беларуская Глеба», дзе будуць падаваць толькі беларускія стравы.

«Глеба» па-беларуску значыць «зямля». Цяпер часцінка беларускай зямлі з'явілася ў Іркуцку. Сустрэлі нас шырокімі абдымкамі і ўтульнай хатняй беларускай кухняй. Заслухаліся госці напеўнымі беларускімі песнямі ў выкананні ансамбля «Крывiчы», бурныя апладысменты атрымала музыкантка і спявачка Таццяна Беланогая. І, вядома ж, не абышлося без народных беларускіх танцаў», – напісала Алеся Стасевіч у суполцы іркуцкага моладзевага клуба «Крывічы» ў «Фэйсбуку». Яна ж і выклала здымкі з адкрыцця рэстарана, паведамляе «Белсат».

У кавярні працуе калектыў кухараў з Беларусі. Тут будуць падаваць толькі беларускія стравы: дранікі без мукі, бабку, зразы, пражанку, смажанку, зацірку і гэтак далей.

Уладальнік рэстарана – Сяргей Глебец, сябра клуба «Крывічы» ў Іркуцку. Ён – беларус паводле крыві, але быў народжаны ў Прыбайкаллі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках