28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашчыкоўскі: Сістэма супрацьракетнай абароны ў Польшчы ўратуе Еўропу ад ракетаў з Блізкага Усходу

1
Вашчыкоўскі: Сістэма супрацьракетнай абароны ў Польшчы ўратуе Еўропу ад ракетаў з Блізкага Усходу
Вітальд ВАШЧЫКОЎСКІ
ФОТА: EPA

Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў прэтэнзіі Пуціна адносна будаўніцтва ў Польшчы і Румыніі сістэм супрацьракетнай абароны (СРА).

«Прэзідэнт Уладзімір Пуцін павінен разумець, што сістэма СРА ў Польшчы ніякім чынам не тычыцца расейскай бяспекі. Гэтая сістэма павінна абараняць Еўропу ад ракетных нападаў з Блізкага Усходу», – сказаў кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, паведамляе «Радыё Польшча».

«Вайсковая прысутнасць амерыканцаў і шматнацыянальных атрадаў НАТА ўсё ж з'яўляецца адказам на агрэсіўныя паводзіны і запалохванне нас расейскімі ўладамі. Гэтая прысутнасць мае абарончы характар і не нясе пагрозы Расеі», – дадаў кіраўнік польскай дыпламатыі.

У той жа час польскі міністр адзначыў, што на гэты момант прадаўжаюцца кансультацыі на тэму таго, якая колькасць салдатаў NATO будзе дыслакавацца ў Польшчы. Паводле ягоных словаў, канчатковая пастанова наконт гэтага пытання будзе прынятая на ліпеньскім саміце NATO ў Варшаве.

Таксама Вітальд Вашчыкоўскі падкрэсліў, што для Польшчы важна, каб Расея стрымлівалася ад вайсковых дзеянняў ва Украіне, не падтрымлівала сепаратыстаў на Данбасе, выйшла з Крыма і вярнула анэксаваны паўвостраў.

Ён дадаў, што Захад прадоўжыць санкцыі, як інструмент эфектыўнага ціску на Расею.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках