28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як слуцкі актывіст ачысціў гарадскі транспарт ад расейскіх трыкалораў

49

Праз дэманстрацыю расейскіх сцяжкоў і іншых пабочных прадметаў на лабавым шкле два слуцкія кіроўцы пазбаўленыя прэміяльных.

Кіраўніцтва філіяла «Аўтобуснага парка №2» аператыўна адрэагавала на зварот слуцкага актывіста БНФ Віталя Амяльковіча з нагоды размяшчэння расейскага сцяга і іншых пабочных прадметаў на лабавым шкле ў гарадскім маршрутным аўтобусе №3. Сцяг зняты, а абодва кіроўцы атрымалі вымовы і пазбаўленыя прэміі на 20%.

Віталь Амяльковіч заўважыў сімвал замежнай дзяржавы ў гарадскім маршрутным аўтобусе №3 17 траўня.

– Раніцай 17 траўня 2016 года на прыпынку «Дом культуры» я ўбачыў, што на лабавым шкле аўтобуса знаходзіцца сцяг Расейскай Федэрацыі. Мне, як грамадзяніну Беларусі, было вельмі непрыемна бачыць дэманстрацыю сцяга замежнай дзяржавы, якая праводзіць даволі небяспечную знешнюю палітыку.

Бачыў аўтобус з такім сцяжком некалі разоў у горадзе. Спецыяльна чакаў яго на прыпынку. Калі пачаў фатаграфаваць, кіроўцу гэта не спадабалася. Ведаю, што такія выпадкі ёсць па ўсёй краіне, – апавёў актывіст журналістам «Салідарнасці». – Трэба, каб хтосьці ўвесь час за гэта адказваў. Мяркую, што вялікая рака пачынаецца з малых раўчукоў, і гэтая дробязь – вельмі істотная. Асабліва на фоне падзей ва Украіне. Спачатку з'яўляюцца сцяжкі, а пасля могуць з'явіцца і партрэты Уладзіміра Пуціна. У Данбасе таксама пачыналася з сцяжкоў.

Нам трэба абараняць сваё і знішчаць праявы чужога, як ракавыя пухліны. Дарэчы, гэта не асабісты транспарт, у слуцкім грамадскім транспарце заўсёды шмат людзей. Яны могуць падумаць, што так і трэба.

Актывіст напісаў зварот з гэтай нагоды ў аўтобусны парк №2 і ў ААТ «Мінскаблаўтатранс».

На сёння атрыманы адказ па-беларуску з аўтобуснага парка №2. Кіраўніцтва парка паведаміла, што з кіроўцамі Спіравым Валерыем і Анціповічам Уладзімірам праведзена тлумачальная гутарка пра недапушчальнасць выкарыстання пабочных прадметаў на ветравым шкле аўтобуса. Адначасова ім абвешчаны вымовы з пазбаўленнем прэмій.

Таксама дырэктар аўтобуснага парка №2 праінфармаваў наконт правядзення спецыяльнага інструктажу з кіроўцамі філіяла з 24 траўня 2016 года і спецыяльнага сходу кандуктараў і кіроўцаў аб праблеме.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках