25 красавiка 2024, Чацвер, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Меч Брачыслава»: У Браславе адбыўся фэст сярэднявечнай культуры

2

У рыцарскім турніры, акрамя беларусаў, удзельнічалі клубы з Польшчы і Літвы.

Свята сярэднявечнай культуры адзначылі на Замкавай гары ў Браславе.

Сёлета была вялікая колькасць клубаў гістарычнай рэканструкцыі і рамеснікаў, у тым ліку з Польшчы і Літвы.

«З кожным годам тут усё больш і больш удзельнікаў. Асабліва сярод ваяроў. А клубаў дык увогуле штогод становіцца толькі больш. Таму, я думаю, з кожным годам усё будзе толькі лепш. Мне ўсё вельмі падабаецца. Я мяркую, што такія святы патрэбныя. Сюды прыходзіць шмат людзей, якія могуць далучыцца да беларускай культуры, а таксама да сусветнай культуры. Мне ўтульна на такіх мерапрыемствах. Яны патрэбныя», – апавялі «Радыё Рацыя» госці фестывалю, якія прыехалі на гэтыя выходныя ў Браслаў.

Падчас свята адбыўся бой ваяроў, некаторым з іх давялося нават аказваць медыцынскую дапамогу. Маленькія госці свята ўбачылі тэатральны паказ вулічнага тэатра «VIR» і батлейку пра гісторыю Браслава. Усе ахвотныя маглі паспяваць і патанчыць разам з гуртамі «Этнаграфічная арцель», «Літы талер» і «NAVI». А скончылася свята шэсцем з паходнямі, шоу агню і феерверкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках