20 красавiка 2024, Субота, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Wall Street Journal: У Пентагоне распрацавалі суперзброю для стрымлівання Расеі і Кітая

15
Wall Street Journal: У Пентагоне распрацавалі суперзброю для стрымлівання Расеі і Кітая
ФОТА: AFP / GETTY IMAGES

Праца амерыканскіх вайскоўцаў над «супергарматай» не раз станавілася мэтай нападаў хакераў з Расеі і Кітая.

Падрабязнасці распрацоўкі Пентагонам новай зброі, якая ўяўляе з сябе рэйкатрон – электрамагнітную рэйкавую гармату (Electromagnetic railgun), – публікуе газета Wall Street Journal (пераклад – РБК).

Паведамляецца, што зброя, якую газета называе таксама «супергарматай», не патрабуе ні пораху, ні выбуховых рэчываў. Яна разганяе снарад з дапамогай электрамагнітных рэек, а хуткасць боепрыпасу можа дасягаць больш за 1,5 км у секунду. Выданне публікуе дэманстрацыйны ролік пра новы тып зброі.

«Нельга ігнараваць той факт, што Расея валодае здольнасцю несці звычайныя боепрыпасы на вялікія адлегласці. Мы павінны быць у стане супрацьстаяць такім залпам», – прыводзіць выданне словы першага намесніка міністра абароны ЗША Роберта Уорка. «І электрамагнітная гармата патэнцыйна дасць нам магчымасць зрабіць гэта», – дадаў ён.

Паводле ягоных словаў, новая зброя «будзе мець вялікае стрымлівальнае значэнне». Вайсковыя інжынеры згаджаюцца, адзначаючы, што рэйкатрон быў бы карысны для «абароны краінаў Балтыі ад Расеі» або «хаўруснікаў ад Кітая ў Паўднёва-Кітайскім моры».

Пры гэтым распрацоўка новай зброі сутыкаецца са шматлікімі тэхнічнымі перашкодамі. Акрамя таго, распрацоўнікам давядзецца ўзважыць і геапалітычныя рызыкі. «Кітай і Расея бачаць рэйкатрон і іншыя дасягненні ў галіне супрацьракетнай абароны ЗША як змяненне балансу сілаў у свеце», – піша газета.

Выданне са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны ЗША адзначае, што праца амерыканскіх вайскоўцаў над рэйкавай гарматай не раз станавілася мэтай нападаў хакераў з Расеі і Кітая.

ВМФ ЗША пачаў працаваць над рэйкатронам дзесяць гадоў таму і выдаткаваў на яго распрацоўку больш за $ 1,5 млрд.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках