20 красавiка 2024, Субота, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Тука заклікаў зняць эканамічную блакаду з Данбаса

7
Георгій Тука заклікаў зняць эканамічную блакаду з Данбаса
Георгій Тука
ФОТА: REPORTER.VESTI-UKR.COM

Намеснік міністра Украіны ў пытаннях акупаваных тэрыторый Георгій Тука мяркуе, што блакада толькі ўмацоўвае ўплыў РФ на Данбасе.

У інтэрв'ю «Люстэрку тыдня» ў нядзелю, 29 траўня, Георгій Тука заявіў, што цяперашняя сітуацыя выгодная Расеі, якая выпраўляе ў рэгіён свае тавары.

«У момант, калі пачаліся актыўныя вайсковыя дзеянні, калі гінулі сотні нашых салдатаў, калі ўтварылася лінія размежавання, Украіна прыняла для сябе досыць рэзкую пастанову – адмовіцца ад паставак на акупаваныя тэрыторыі вады, ежы, перакрыла фінансавыя і сацыяльныя плыні. Я на той момант не быў датычны да гэтых пастановаў, але як чалавек, як грамадзянін іх падтрымліваў. Таму што тады гэтымі мерамі мне, як і ўсім, хацелася пакараць насельніцтва, якое крычала: “Пуцін, прыйдзі!” Гэта было эмацыйна, але сумленна», – нагадаў Тука. На ягоную думку, такі крок быў справядлівым на кароткатэрміновым этапе, але апынуўся недальнабачным у перспектыве.

Ён падкрэсліў, што такая мера, якая была справядлівая на нейкім кароткатэрміновым этапе, ператварылася ў «глупства і недальнабачнасць» у перспектыве.

«Розум так і не ўзяў верх. Эмоцыі разгубленай дзяржавы, якія не трансфармаваліся ў доўгатэрміновую стратэгію, калі каму і саслужылі службу, то ворагу – Расеі, якая зайшла на акупаваныя тэрыторыі рублём і таварам. А таксама нашаму роднаму карупцыянеру і кантрабандысту, аператыўна паселаму на плыні і схемы блокпастоў і бюджэту. Мы не зрабілі абавязковы другі крок – не адчынілі закаркаваны вентыль, не далі зразумець людзям, што яны нам патрэбныя, яны нашыя, і мы будзем іх карміць і клапаціцца пра іх», – адзначыў Георгій Тука.

Паводле ягоных словаў, зняцце блакады з часова акупаванага Данбаса неабходнае для супрацьстаяння расейскаму рублю і таварам з РФ на гэтай тэрыторыі.

«У той самы час мы і цяпер заводзім на тую тэрыторыю грыўні, выплачваючы зарплаты людзям, якія працуюць на ўкраінскіх прадпрыемствах. Гэтыя грошы трацяцца на паўсядзённыя патрэбы і тавары расейскага вытворцы. Атрымліваецца, што мы сваімі грашыма субсідуем прадпрыемствы краіны-агрэсара. Цяпер жа, кажучы пра рэінтэграцыю, нам давядзецца паступова адкрываць гандлёвыя шлюзы і здымаць блакаду, а таксама дадаткова змагацца і з рублём, і з расейскімі вытворцамі», – растлумачыў намеснік міністра.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках