23 красавiка 2024, aўторак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Зялёная гарбата паляпшае памяць і разумовыя функцыі

2
Навукоўцы: Зялёная гарбата паляпшае памяць і разумовыя функцыі

Новыя даследаванні навукоўцаў Базэльскага ўніверсітэта (Швайцарыя) адкрылі механізмы ўплыву стымулявання зялёнай гарбаты на мозг.

Спрадвеку зялёная гарбата ўважаецца за адзін з самых гаючых напояў. Сярод такіх даўно вядомых карысных эфектаў - танізавальныя ўласцівасці і здольнасць стымуляваць інтэлектуальныя магчымасці чалавека. Новыя даследаванні навукоўцаў Базэльскага ўніверсітэта (Швайцарыя) адкрылі механізмы гэтых стымульных уплываў на мозг, паведамляе percare.ru.

У выніку экспэрыментаў на добраахвотніках навукоўцы ўстанавілі, што зялёная гарбата і яе экстракты здольныя паляпшаць кагнітыўныя здольнасці чалавека і пашыраць магчымасці аператыўнай (кароткатэрміновай) памяці. Атрыманыя вынікі таксама паказваюць перспектыўнасць выкарыстання гэтага напою ў якасці аднаго са сродкаў лячэння хворых з разладамі памяці, дэменцыяй ды іншых кагнітыўных парушэнняў, як арганічнага паходжання, так і выкліканых псіхічнымі паталогіямі. Таксама, зялёная гарбата можа дапамагчы пацыентам аднавіць магчымасці памяці пасля саматычных захворванняў, якія суправаджаюцца астэнічным сіндромам.

Даследаванні навукоўцаў Базэльскага ўніверсітэта паказалі якім чынам дасягаецца пазітыўны ўплыў зялёнай гарбаты на нейроны мозгу. Падчас экспэрыменту ўдзельнікі пасля прыняцця гэтага напою прыступалі да інтэлектуальнай працы звязанай з запамінаннем інфармацыі. Падчас адной такой дзейнасці актыўнасць асобных аддзелаў галаўнога мозгу паддоследных кантраляваліся з дапамогай магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ). Адзначана, што гарбата ўзмацняе ўзаемасувязь паміж рознымі аддзеламі галаўнога мозгу, прынамсі, паміж лобным і патылічным аддзелам. За кошт павелічэння пластычнасці кароткатэрміновых сувязяў паміж нейронамі паляпшаюцца магчымасці аператыўнай памяці, і такім чынам стымулююцца агульныя працэсы запамінання. Таму падыспытныя значна прадуктыўней спраўляліся з тэставымі заданнямі.

Уплыў зялёнай гарбаты на разумовыя здольнасці забяспечваецца за кошт аптымальнай камбінацыі ў ёй кафеіну і L-тэаніна. Акрамя паляпшэння кароткатэрміновай памяці, яна забяспечвае падвышэнне ўзроўню ўважлівасці і працаздольнасці. Таксама гэтая камбінацыя дапамагае больш доўгі час факусаваць увагу пры выкананні разумовай працы, якая патрабуе высокай дакладнасці.

Акрамя стымульнага ўплыву на працаздольнасць мозгу, зялёная гарбата таксама мае пазітыўныя эфекты і на агульны стан арганізма. Такое дзеянне напою забяспечваецца ўтрыманнем у ёй многіх біялагічна актыўных рэчываў, такіх як поліфенолы, такаферолы, караціноіды, вялікай колькасці аскарбінавай кіслаты і мікраэлементаў (селен, хром, марганец, цынк). Зялёная гарбата - адзін з лепшых антыаксідантаў. Яна пазітыўна ўплывае на сэрцава-судзінную сістэму, забяспечваючы прафілактыку атэрасклерозу і гіпертанічнай хваробы. Таксама гэты напой забяспечвае прафілактыку карыесу, захворванняў шчытападобнай залозы, мочакаменнай хваробы і рака. Яшчэ адная карысная ўласцівасць зялёнай гарбаты - падвышэнне адчувальнасці клетак да інсуліну і ўзмацненне абменных працэсаў у тлушчавай тканіне, за кошт чаго нармалізуецца вага чалавека.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках