29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Баранавічаў: Улады спойваюць народ

17
Жыхары Баранавічаў: Улады спойваюць народ

Падчас гарадскіх і дзяржаўных свят улады забараняюць прыватнікам гандляваць алкаголем, каб самім прадаваць яго з набаўкай.

Пра гэта ў рэдакцыю «Нашай Нівы» напісаў чытач з Баранавічаў.

«На гэтых выходных мы адзначалі 145-годдзе Баранавічаў. На два дні мясцовыя ўлады абмежавалі продаж алкаголю - не цалкам, але пад вечар у цэнтры набыць піва было немагчыма. Але вы думаеце, гэта зрабілі, каб людзі не пілі на Дзень горада? Ага, няўжо ж! Набыць можна было толькі ў намётах, пастаўленых горадам у цэнтры. Там што хочаш: гарэлка за 7 тысяч за 100 мл, піва, лікёры. Глупствам было б не прадаваць алкаголь на свята, але такія абмежаванні выглядаюць не як клопат пра здароўе людзей, а як простая прага ўхапіць больш, уварваць у прыватнікаў, каб самім зарабіць, а ім не даць», - напісаў чытач.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках