18 красавiка 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У штабе Трампа заявілі аб вылучэнні жанчыны на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША

3
У штабе Трампа заявілі аб вылучэнні жанчыны на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША
Дональд Трамп
ФОТА: AFP

Напарнікам мільярдэра Дональда Трампа, якога неаднаразова абвінавачвалі ў гендэрным шавінізме, можа стаць жанчына.

Старшыня выбарчай кампаніі мільярдэра Дональда Трампа Пол Манафорт заявіў, што ў якасці кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі можа быць вылучаная жанчына. Пра гэта ён распавёў тэлеканалу ABC News (пераклад - РБК).

Са слоў Манафорта, штаб разглядае некалькі кандыдатур, сярод якіх ёсць і жанчыны, і прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў. «Містэр Трамп сказаў, што яму патрэбны віцэ-прэзідэнт, які ведае Вашынгтон, які можа весці справы з Кангрэсам. <...> Ён сказаў, што ўсё вызначае кваліфікацыя кандыдата, а не ягоны род або этнічная прыналежнасць», - сказаў Манафорт.

Раней у інтэрв'ю выданню Huffington Post Манафорта заявіў, што Трамп наўрад абярэ сабе напарнікам жанчыну ці прадстаўніка этнічнай меншасці, бо гэта будзе выглядаць як гульні з выбаршчыкамі. Вядоўцы ABC нагадалі яму пра гэтыя словы.

Манафорт растлумачыў, што Трамп не мерыцца выбіраць сабе напарніка ў прэзідэнцкай гонцы толькі паводле прыкметы роду або колеру скуры. Галоўнае для яго, паўтарыў кіраўнік выбарчага штаба, - гэта кваліфікацыя кандыдата.

«Сярод рэспубліканцаў ёсць шмат кваліфікаваных жанчын, і некаторыя з іх могуць патрапіць у спіс кандыдатаў», - запэўніў Манафорта. Пры гэтым ён удакладніў, што Трамп не мерыцца абвяшчаць аб сваім выбары да партыйнага з'езду, які павінен адбыцца ў Кліўлендзе, штат Агаё, 18-21 ліпеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках