20 красавiка 2024, Субота, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст Украіны: Мы ахвочыя забраць усіх палітвязняў з Крыму

1
Мінюст Украіны: Мы ахвочыя забраць усіх палітвязняў з Крыму

Працэс вызвалення ўкраінцаў Алега Сянцова, Аляксандра Кольчанкі і Генадзя Афанасьева з расейскіх турмаў ужо пачаты.

Пра гэта заявіла першая намесніца міністра юстыцыі Наталля Севасцянава ў эфіры тэлеканала «Інтэр» увечары ў нядзелю, 29 траўня.

«На працягу двух гадоў мы вядзем перамовы з расейскай стараной, усяляк спрабуем забраць нашых зняволеных. І нас вельмі здзівіла заява новага амбудсмэна РФ аб тым, што яны ахвочыя перадаць усіх зняволеных у Крыме. Магу публічна заявіць сёння, што мы зробім усё, каб забраць усіх і кожнага, хто знаходзіцца там у зняволенні», - сказала яна.

Адначасова Севасцянава адзначыла, што афіцыйныя дакументы на адрас украінскай стараны аб ахвоце РФ перадаць зняволеных Крыму не паступала. Акрамя таго, на працягу апошніх двух гадоў расейская старана ўсяляк супраціўлялася перадачы.

«Таму цяпер мы будзем пільна рэагаваць і патрабаваць выканання абавязанняў: проста, у аднастароннім парадку мы ахвочыя ўсіх забраць і забяспечыць ім значна лепшыя варункі, чым у Расейскай Федэрацыі», - падкрэсліла Севасцянава.

Паводле ейных слоў, працэс вызвалення ўкраінцаў Алега Сянцова, Аляксандра Кольчанкі і Генадзя Афанасьева з расейскіх турмаў ужо пачаты. Цяпер міністэрства чакае пастановы ад расейскіх судоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках