25 красавiка 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байкеры Пуціна патрапілі ў ЕЗ абходнымі шляхамі

32
Байкеры Пуціна патрапілі ў ЕЗ абходнымі шляхамі
ФОТА: EURORADIO.FM

Праз Польшчу расейскі клуб «Начныя ваўкі» не прапусцілі з меркаванняў бяспекі.

Байкеры з клуба «Начныя ваўкі», якія актыўна падтрымліваюць палітыку Крамля і маюць намер учыніць мотапрабег «Дарогі перамогі на Бэрлін» у гонар 9 траўня, патрапілі на тэрыторыю Еўразвяза, нягледзячы на тое, што Польшча іх не прапусціла. Пра гэта заявіў кіраўнік прабегу Андрэй Баброўскі, піша ТАСС.

«Начныя ваўкі» прарваліся ў Еўропу. Мы знаходзімся ў Славакіі і ў аўторак адпраўляемся ў Брно, каб злучыцца з групай, якой удалося праехаць па маршруце ў Польшчы», - сказаў ён. Пры чым пра тое, як атрымалася абмінуць Польшчу, Баброўскі ўмоўчаў.

З яго слоў, цяпер калона налічвае блізу 20 чалавек, але чакаецца, што да моманту прыезду ў Бэрлін колькасць байкераў у мотапрабегу дасягне некалькіх соцень.

Таксама паведамляецца, што некалькі байкераў не змаглі перасячы беларуска-польскую мяжу. Прэс-сакратар мясцовага аддзялення памежаховы ў Тэрэспалі Дарыюш Сеніцкі растлумачыў, што «было адмоўлена ва ўездзе 7 матацыклістам. Чацвёра з іх мелі пашпарты Славакіі, двое - Нямеччыны і адзін - Расеі. Прычына адмовы - пагроза для грамадскага парадку і бяспекі дзяржавы».

Раней 29 красавіка МЗС Польшчы заявіў, што ўлады рэспублікі прынялі пастанову не прапускаць на сваю тэрыторыю ўдзельнікаў мотомарша з меркаванняў бяспекі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках