29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся стасункаў апазіцыі з рабочымі МАЗа

3
Улады спужаліся стасункаў апазіцыі з рабочымі МАЗа
Фота: ucpb.org

Актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі выклікаюць у суд за раздачу друкаванай прадукцыі каля прахадной завода.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а таксама актывісты арганізацыі Вольга Маёрава і Дзяніс Красачка 6 траўня паўстануць перад судом Заводскага раёна Менска ў адміністрацыйнай справе аб раздачы 14 красавіка інфармацыйных матэрыялаў каля прахадной Менскага аўтазавода.

«У Беларусі ледзь ні штодня праходзяць суды над актывістамі апазіцыі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Але 6 траўня можа быць створаны прэцэдэнт: фактычна ўведзеная забарона на раздачу інфармацыйнай прадукцыі», - заявіў Лябедзька 3 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

Палітык адзначыў, што раней суды за раздачу інфармацыйных матэрыялаў не праходзілі. «Мы проста сачылі, каб колькасць інфармацыйных матэрыялаў не перавышала 299 асобнікаў (друкаваныя матэрыялы накладам менш за 300 асобнікаў не патрабуюць рэгістрацыі. - Рэд.). Гэта дазваляла фармальна засцерагчы сябе ад парушэння закона», - адзначыў ён.

Лябедзька звярнуў увагу, што калі 6 траўня актывісты АГП будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, будзе створаны прэцэдэнт, «і суды стануць штрафаваць за раздачу тых інфармацыйных матэрыялаў, якія не падабаюцца ўладзе». «Для АГП гэта катастрофа. Мы выходзім на прахадныя заводаў, на рынкі. Забарона на раздачу інфармацыйных матэрыялаў паралізуе нашы дзеянні», - падкрэсліў ён.

Палітык паведаміў, што АГП мае намер «апеляваць да міжнароднай супольнасці». «Мы накіруем лісты ў амбасады з запрашэннямі прыйсці ў суд і паглядзець, што насамрэч азначае лібералізацыя па-беларуску», - распавёў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках