23 красавiка 2024, aўторак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску злавілі трэцяга хакера з групы, якая скрала ў ЗША $1,35 мільёна

1
У Менску злавілі трэцяга хакера з групы, якая скрала ў ЗША $1,35 мільёна

Яму ўжо выстаўленае абвінавачанне ў крадзяжы ў асабліва значнай суме з дапамогай кампутарнай тэхнікі ў складзе арганізаванай групы.

Прадстаўнікі Следчага камітэта паведамілі пра затрыманне трэцяга ўдзельніка злачыннай хакерскай групы, якая скрала ў амерыканскіх кампаній блізу $1,35 млн. Ім выявіўся мянчук 1972 года нараджэння. Яму ўжо высташленае абвінавачанне ў крадзяжы ў асабліва значнай суме з дапамогай кампутарнай тэхнікі ў складзе арганізаванай групы.

Раней у сталіцы былі затрыманыя двое менчукоў 1981 год і 1974 гадоў нараджэння, якія з'яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі злачыннай групы. Хакеры з дапамогай шкоднаснага праграмнага забеспячэння атрымлівалі рэквізіты банкаўскіх рахункаў розных кампаній, а затым спрабавалі легалізаваць скрадзеныя грошы праз фіктыўныя фірмы ў Беларусі, Кітаі, Бангладэш і іншых краінах.

У дачыненні да затрыманых жыхароў сталіцы ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Следчы камітэт падкрэслівае, што паспяхова скончыць аперацыю здолелі, дзякуючы суладным дзеянням беларускіх праваахоўнікаў з Федэральным бюро расследаванняў ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках