28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску змянілі расклад руху аўтобусаў вечарамі і ў выходныя

У Менску змянілі расклад руху аўтобусаў вечарамі і ў выходныя

Сталічныя транспартнікі пастанавілі скасаваць некалькі аўтобусных маршрутаў зусім, на вячэрні перыяд або толькі ў выходных дні.

Пра змены паведамляе прэс-служба «Сталічнага транспарту і сувязі».

З пачаткам працы аўтобуснага маршруту №73 у мікрараён Лебядзіны істотна знізілася загрузка іншага маршруту, №130. Асабліва ў перыяды, калі гандлёвы цэнтр «Ждановічы» спыняе працу, адзначаюць транспартнікі.

З гэтай прычыны з 11 траўня аўтобусны маршрут №130 «ДС Адоеўскага - ГЦ Ждановічы» не будзе працаваць пасля 21.00 буднямі і выходнымі днямі.

Акрамя таго, у сувязі з адсутнасцю пасажыраплыні:

- З 11 траўня касуецца работа аўтобуснага маршруту №142 «ДС Малінаўка-4 - прамвузел Заходні» пасля 21.00 буднямі і выходнымі днямі;

- З 14 траўня касуецца работа маршруту №155 «ДС Уручча-4 - Азярышча» пасля 22.00 у выходныя дні;

- З 14 траўня касуецца работа аўтобуснага маршруту №165 «ДС Каліноўскага - зав. Геалагічны» ў выходныя дні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках