23 красавiка 2024, aўторак, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Добраахвотнік «Правага сектара» Аватараў заявіў, што прадухіліў тэракт у Менску

4
Добраахвотнік «Правага сектара» Аватараў заявіў, што прадухіліў тэракт у Менску
ТАРАС АВАТАРАЎ
ФОТА: "Радыё Свабода"

Такую заяву Тарас Аватараў зрабіў у сваім апошнім слове ў Фрунзенскім судзе Менску.

У апошнім слове на судзе беларускі добраахвотнік «Правага сектара» Тарас Аватараў заявіў, што 26 лістапада 2015 года «дзякуючы ягоным дзеянням быў прадухілены тэракт на тэрыторыі Менску», паведамляе «Радыё Свабода».

Довадам гэтага, паводле слоў Аватарава, з'яўляецца тое, што кантактная група для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны, якая працавала ў гатэлі «Еўропа», праз гэтага нібыта пераехала ў «Прэзідэнт-гатэль». Таксама довадам з'яўляецца тое, што «кіраўнікі «ЛНР» і «ДНР» больш ніколі не прыязджалі ў Менск».

Пры гэтым Тарас Аватараў заявіў, што пра ўсе абставіны тых падзей публічна расказаць ён не можа. Тарас Аватараў яшчэ раз нагадаў суду, што добраахвотна здаў выбухоўку, якая ў яго была, на менскім чыгуначным вакзале, і папрасіў суд «зразумець і дараваць».

Прысуд Тарасу Аватараву будзе абвешчаны 5 траўня а 10:30.

Пракурор просіць для добраахвотніка 5 гадоў пазбаўлення волі за незаконныя дзеянні са зброяй і правоз зброі праз мяжу. Адвакат мяркуе, што віна Тараса Аватарава не была даведзеная, і просіць яго апраўдаць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках