29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародны прафзвяз будзе абараняць беларускіх працоўных

3

Пытанне аб парушэнні правоў прафзвязных актывістаў Наталлі Анікеевай і Міхаіла Сошка будзе ўзнятае на пасяджэнні Выканкама IndustriALL.

29 красавіка ў офісе прафзвязу РЭП адбылася сустрэча лідараў трох незалежных прафзвязаў Беларусі з намесніцай генеральнага сакратара Глабальнага Звязу IndustriALL Монікай Кэмпэрле. Гаворка ішла аб парушэнні правоў прафзвязаў і міжнароднай падтрымцы работнікаў, якія пераследуюцца адміністрацыяй за іх прафзвязную дзейнасць.

Пра гэта распавёў старшыня прафзвязуа РЭП Генадзь Фядыніч, піша praca-by.info.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі сітуацыю, у якой даводзіцца працаваць незалежным прафзвязам Беларусі, і падрабязна спыніліся на апошніх выпадках абуральных парушэнняў правоў сябраў прафзвязц РЭП - пераследзе маляра фарбавальнага ўчастка цэха №91 МТЗ Наталлі Анікеевай і звальненні за тры гады да пенсіі прафзвязнага актывіста Міхаіла Сошкі, спецыяліста 6 разраду, 30 гадоў прапрацаваў на Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыцы.

- Моніка Кэмпэрле была вельмі здзіўленая, - распавёў Генадзь Фядыніч. - Яна не ведала падрабязнасцяў, у якіх умовах нам даводзіцца працаваць. Мы звярнуліся з просьбай надаць салідарную падтрымку нашым сябрам, якія пацярпелі праз дыскрымінацыі паводле прафзвязнай прыкметы. Мы былі пачутыя. Цяпер рыхтуем дакументы, цалкам абгрунтаваныя і адэкватныя для таго, каб скарыстацца нашым сяброўствам у Глабальным Звязе IndustriALL. І тыя ж кіраўнікі МТЗ павінны дакладна разумець, што работнікі, якія сталі на абарону сваіх законных правоў, ніколі не застануцца адныя. А вось кіраўніцтва, прыйдзе час, застанецца сам-насам са сваімі праблемамі.

Са слоў прафзвязнай лідаркі, Моніка Кэмпэрле паабяцала выкарыстоўваць усе магчымыя інструменты, якія ёсць у распараджэнні Глабальнага Звязу IndustriALL, каб прымусіць кіраўніцтва МТЗ і Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі пакласці канец парушэнням правоў работнікаў.

- Мы гаварылі пра ціску на кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў. У IndustriALL ёсць кантакты з Пакістанам, Таджыкістанам, іншымі краінамі, куды МТЗ пастаўляе сваю тэхніку. Мы не жартуем, наймальнікі павінны зразумець, што на іх беззаконне знойдуцца адэкватныя захады. Яны будуць вельмі эфектыўныя. Моніка Кэмпэрле пагадзілася, што ўсе пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю IndustriALL, будуць разгледжаныя належным чынам. У IndustriALL ёсць магчымасць выйсці на канферэнцыі МАП з прапановай перагледзець пастанову аб санкцыях у дачыненні да Беларусі. Я катэгарычны апанент усялякіх санкцый. Людзі павінны працаваць, але кіраўніцтва, якое парушае прызнаныя на міжнародным узроўні асноўныя працоўныя стандарты, якое ўчыніла рэпрэсіі ў дачыненні да чалавека працы, павінна адказваць за свае дзеянні. Мне цікава, як будзе наш урад апраўдвацца ў Жэневе за паводзіны сваіх калегаў - кіраўніцтва Слонімскай камвольным фабрыкі і начальніка фарбавальнага ўчастка цэха №91 МТЗ Руслана Крывіцкага? - сказаў Генадзь Фядыніч.

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб уключэнні пытання аб парушэнні правоў Наталлі Анікеевай і Міхаіла Сошкі ў парадак дня пасяджэння Выканкама IndustriALL, якое адбудзецца 25-26 траўня ў Франкфурце.

Намеснік генеральнага сакратара Глабальнага Звязу IndustriALL Моніка Кэмпэрле знаходзілася ў Беларусі з 28 да 30 красавіка на запрашэнні Белхімпрафзвяза, чацвёртай беларускай сяброўскай арганізацыі IndastriALL. Яна ўзяла ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Узаемадзеянне наймальнікаў, органаў дзяржаўнай улады і прафзвязу ў прафілактыцы і папярэджанні вытворчага траўматызму, прафесійных захворванняў, аварый, стварэння здаровых і бяспечных варункаў працы», на якой выступіла з аглядным дакладам сусветнай практыкі арганізацыі аховы працы жанчын.

Глабальны Звяз IndustriALL - уплывовае міжнароднае аб'яднанне прафзвязаў прамысловых рабочых, якое прадстаўляе 50 млн чалавек у 140 краінах свету. У склад IndustriALL уваходзяць чатыры беларускія прафзвязф - БНП, прафзвяз РЭП, СПМ і Белхімпрафзвяз.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках