29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жонкі прэзідэнта Ісландыі знайшоўся афшор

2
У жонкі прэзідэнта Ісландыі знайшоўся афшор
ФОТА З САЙТА WORDPRESS.COM

Дорыт Грымсан, жонка прэзідэнта Ісландыі Аўлавюра Рагнара Грымсана, была суўладальніцай кампаніі, зарэгістраванай на Брытанскіх Віргінскіх выспах.

Пра гэта паведамляе газета The Guardian са спасылкай на «Панамскія дакументы» і звесткі з швайцарскага банка HSBC.

Аднакпрэс-сакратар прэзідэнта заявіў, што Грымсан ніколі не цікавіўся фінансавымі справамі сваёй жонкі і ейных сваякоў, а ейныя адвакаты сцвярджаюць, што ўсе ўгоды заўсёды праводзіліся на законных падставах, піша NEWSru.com.

Блізу двух тыдняў таму Аўлавюр пахваліў выкрыцці, пададзеныя ў «Панамскіх дакументах», і назваў іх «важным званочкам» для палітыкаў, адзначыўшы пры гэтым, што з атрыманых журналістамі звестак не можа паступіць ніякай інфармацыі аб наяўнасці афшорных рахункаў у яго ці ягонай жонкі.

«Не, не, не. Гэтага не будзе», - адзначыў ён у інтэрв'ю CNN. Тым не менш не ўлічаныя раней дакументы з банка HSBC у Жэневе паказалі, што Мусаеф звязаная з афшорных кампаніямі і трастамі, зарэгістраванымі за межамі Вялікабрытаніі. Першая лэдзі Ісландыі пазначаная ў якасці аднаго з трох сямейнікаў сям'і Мусаеф, якія супольна валодаюць кампаніяй на Брытанскіх Віргінскіх выспах пад назвай Jaywick Properties Inc. Дорыт была таксама бенефіцыярам фонду Moussaieff Sharon Trust.

Акрамя таго, яна была бенефіцыярам кампаніі Elyakeen Limited, зарэгістраванай у 1995 годзе кампаніяй Mossack Fonseca, і яшчэ некалькіх замежных фірмаў у Швайцарыі. Гэтыя звесткі тычацца 2005-2007 гадоў, адзначае ТАСС. Раней стала вядома, што з афшорам былі звязаныя бацькі першай лэдзі Ісландыі - цяпер нябожчык Шлома Мусаеф і ягоная жонка Аліса, якая цяпер узначальвае сямейны ювелірны бізнэс. Багацце сям'і Мусаеф - прадстаўнікоў доўгай дынастыі бухарскіх габрэяў-ювеліраў - ацэньваецца ў сотні мільёнаў даляраў.

Раней паведамлялася, што публікацыя «Панамскіх дакументаў» прывяла да адстаўкі прэм'ер-міністра Ісландыі Сігмюндзюра Давіда Гюннлейгсана. Гэта адбылося пасля таго, як стала вядома, што ён і ягоная жонка маюць афшорную кампанію Wintris, а ў дэкларацыі чыноўніка аб даходах гэты факт не адлюстраваны. Праўда, потым ён зняпраўдзіў сваю адстаўку і заявіў, што толькі на час адыдзе ад спраў.

У сярэдзіне красавіка таксама падаў у адстаўку выканаўца абавязкаў міністра прамысловасці Гішпаніі Хасэ Мануэль Сорыя ў сувязі са скандалам, выкліканым згадваннем ягонага імя ў «Панамскі дакументах».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках