29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Палярнае ззянне пад Рубяжэвічамі

2

Апошнія два дні нашая Зямля ахоплена магнітнымі бурамі. А разам з імі - і палярныя ззянні, якія трохі могуць быць бачныя нават з Беларусі.

Вось такія фіялетавыя ўспышкі можна было зафіксаваць сёння ўночы пад Рубяжэвічамі, піша «Наша ніва».

А калі павярнуць галаву з поўначы на поўдзень, то ў гэтыя ночы можна ўбачыць яшчэ адну цікавую з’яву. Скарпіён, адно з самых прыгожых сузор'яў вясновага неба, цяпер проста немагчыма пазнаць. Контуры гэтай міфічнага істоты моцна скрывілі адразу дзве яркія планеты, якія знаходзяцца цяпер ля Скарпіёна. Сапраўды, самыя яскравыя аб'екты на фота ўнізе - гэта не зоркі, а Сатурн і Марс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках