25 красавiка 2024, Чацвер, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробак настаўніка пачатковай школы ў Швайцарыі - $7 тысяч

40
Заробак настаўніка пачатковай школы ў Швайцарыі - $7 тысяч
ФОТА: TUT.BY

Пры гэтым рэальны ўзровень беспрацоўя сярод педагогаў у Швайцарыі значна ніжэйшы за беларускі афіцыйны.

Толькі лічаныя выпускнікі швайцарскіх ВНУ пасля атрымання дыплома застаюцца без працы, а сярэдні даход маладых спецыялістаў у гэтай краіне – 94 700 франкаў за год (амаль $8 тысяч за месяц). Пра гэта піша, спасылаючыся на звесткі Федэральнай службы статыстыкі, швайцарскае расейскамоўнае выданне "Наша газета".

Пры гэтым сярэдні заробак выпускнікоў вышэйшых педагагічных школ, якія працуюць у пачатковай школе, складае амаль 80,9 тысяч франкаў за год да выплаты падаткаў (амаль $7 тысяч за месяц).

Заробак настаўнікаў, якія выкладаюць у спецыялізаваных установах для дзяцей і падлеткаў, якія не могуць наведваць звычайную школу, дасягае 113,9 тысяч франкаў на год (больш за $9,5 тысяч за месяц).

Дарэчы, спецыялісты з пяцігадовым стажам у галіне эканомікі, якія маюць універсітэцкі дыплом магістра, зарабляюць у сярэднім 102 тысячы франкаў за год. Заробак выпускнікоў медыцынскіх ВНУ - 100 тысяч франкаў, факультэтаў права - 98,8 тысяч франкаў.

Узровень беспрацоўя сярод педагогаў у Швайцарыі - адзін з самых нізкіх у краіне: у першы год пасля заканчэння ВНУ не знаходзяць працу толькі 0,6%, на пяты год іх дзель застаецца амаль нязменнай - 0,5%.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках