28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанскі суд выдаў міжнародны ордэр на арышт 12 расейцаў

1
Гішпанскі суд выдаў міжнародны ордэр на арышт 12 расейцаў
ФОТА: ES.HALO.WIKIA.COM

Расейцаў падазраюць у сувязях з групоўкай так званага крымінальнага аўтарытэта Генадзя Пятрова.

Суддзя гішпанскага Нацыянальнага суда Хасэ да ла Мата выдаў ордэр на арышт 12 чалавек, якіх падазраюць у сувязях з групоўкай так званага крымінальнага аўтарытэта Генадзя Пятрова. Пра гэта паведамляе гішпанскае агенцтва EFE, піша РІА «Новости».

Паводле звестак агенцтва, у спісе суда фігуруюць дэпутат Дзярждумы Уладзіслаў Рэзнік, ягоная жонка Дыяна Гіндзін, намеснік дырэктара ФСКН Мікалай Авулаў, экс-намеснік кіраўніка Следчага камітэта пры пракуратуры Ігар Сабалеўскі, член Малышаўскай злачыннай групоўкі Леанід Хрыстафораў. Апроч іх суд вынес пастановы аб арышце сына Генадзя Пятрова Антона, прадпрымальнікаў Іллі Трабера, Аркадзя Буравога, Віктара Гаўрвленкава, Сяргея Кузьміна, Паўла Кудрашова і Алега Наскова. Акрамя таго, як паведамляе EFE, у міжнародны вышук абвешчаная Ірына Усава, піша РБК.

У пастанове суддзі гаворыцца, што «злачынная арганізацыя пад кіраўніцтвам Пятрова дамаглася відавочнага пранікнення ў дзяржаўныя структуры сваёй краіны». Адзначаецца, што гэтаму «маюцца відавочныя сведчанні, якія былі пацверджаныя падчас крымінальнага расследавання». Як гаворыцца ў дакуменце, Собалеў у абмен на «падарункі» і аплату асабістых выдаткаў распавядаў Пятрову аб дзеяннях праваахоўных органаў у дачыненні да яго групоўкі.

Аб завочным арышце Рэзніка і ягонай жонкі ў ГІшпаніі ў сакавіку распавядаў адвакат парламентарыя Аляксандр Гафштэйн. Ён казаў, што суд перадаў дакументы ў Інтэрпол для выканання пастановы, а абарона Рэзніка абскардзіла яе. Абвяшчэнне свайго падабароннага ў міжнародны вышук Гафштэйн называў «прадаўжэннем палітызаванай кампаніі», якая праводзіцца «з мэтай дыскрэдытацыі Расеі і яе грамадзян на міжнароднай арэне».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках