28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Instagram заплаціў 10-гадоваму хакеру $10 тысяч

4
Instagram заплаціў 10-гадоваму хакеру $10 тысяч

Школьнік Яні з Хельсінкі атрымаў чэк на $10 000 пасля таго, як выявіў у дадатку Instagram сур'ёзную ўразлівасць.

Дзякуючы ёй ён мог выдаляць каментары іншых людзей, устаўляючы шкодны код у поле для каментароў, піша onliner.by са спасылкай на Fortune.

Са слоў школьніка, пры жаданні ён мог бы ўчыніць атаку нават на рахунак Джасціна Бібера, але замест гэтага падзяліўся праблемай са спецыялістамі з Instagram. А тыя ў сваю чаргу адказалі шчодрай падзякай, пералічыўшы хлопчыку $10 000. Такім чынам, маленькі грамадзянін Фінляндыі стаў самым маладым удзельнікам праграмы сэрвісу для палявання за багамі.

Яні збіраецца выдаткаваць частку заробленых грошай на куплю ровара. А ў будучыні ён спадзяецца стаць спецыялістам у кібербяспецы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках