29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці забаранілі дэманстрацыю супраць павышэння пенсійнага ўзросту

12
У Берасці забаранілі дэманстрацыю супраць павышэння пенсійнага ўзросту
ФОТА: SVABODA.ORG

Берасцейскі гарвыканкам адмовіў сацыял-дэмакратам у правядзенні дэманстрацыі пад сацыяльнымі лозунгамі.

Пра гэта паведаміла БелаПАН старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс.

Яна нагадала, што дэманстрацыя з удзелам 700 чалавек планавалася 7 траўня з 10:30 да 12:00 па цэнтральных вуліцах Берасця: праспекце Машэрава, вуліцы Леніна да аднайменнай плошчы.

Партыйцы наважылі перанесці першатравеньскую дэманстрацыю на 7 траўня праз тое, што сёлета Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных супаў з праваслаўным Вялікаднем.

Мэта акцыі - выказванне пратэсту ў сувязі з прыняццем дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», павышэннем пенсійнага ўзросту; патрабаванне вяртання ў страхавы пенсійны стаж тэрміну службы ў войску, адпачынку для догляду дзіцяці, навучання ў ВНУ, перыяду догляду інваліда першай групы або дзіцяці-інваліда, а таксама састарэлых, якія дасягнулі 80-гадовага веку.

Са слоў палітыка, мясцовая ўлада матывавала адмову тым, што маршрут дэманстрацыі планаваўся ў беспасярэдняй блізкасці ад устаноў адукацыі, аховы здароўя і органаў улады, што забаронена арт.9 закона «Аб масавых акцыях», а таксама пастанову гарвыканкама, якой не дапускаецца правядзенне масавых акцый на праспекце Машэрава.

«У 2013 годзе ўлады дазволілі нам першатравеньскую дэманстрацыю аналагічным маршрутам. Пытанняў да нас, як да арганізатараў, не паступала, праблем ніякіх не было. Як не было праблем і падчас выбарчых кампаній пры правядзенні перадвыбарных пікетаў на ўсіх цэнтральных вуліцах места. Што змянілася з 2013 года, з прэзідэнцкіх выбараў 2015 года? Дэмакратыі стала менш!» - заявіла Канюс.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках