25 красавiка 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 траўня ў Беларусі прагучаць апошнія школьныя званкі

30 траўня ў Беларусі прагучаць апошнія школьныя званкі
Фота: onliner.by

Сёння ва ўсіх школах Беларусі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы.

Навучальны год у Беларусі завяршаецца 31 траўня 2016 года, апошнія званкі для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў адукацыі прагучаць 30 траўня, паведамляе БелТА.

Сёння ва ўсіх школах Беларусі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Гэты дзень кожная навучальная ўстанова адзначае па-свойму, але нязменнымі яго атрыбутамі з'яўляюцца кветкі, наказ старэйшых і развітальны школьны званок.

Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць у перыяд з 1 да 11 чэрвеня. Экзамены па вучэбных прадметах у пісьмовай форме будуць пачынацца а 9 гадзіне. У 2016 годзе акрамя абвяшчэння па тэлевізіі і радыё тэксты і заданні будуць размешчаныя на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).

Дзевяцікласнікі будуць здаваць тры выпускныя экзамены: абедзве дзяржаўныя мовы (беларуская і расейская) і матэматыка. Усе іспыты - у пісьмовай форме. Па мовах яны напішуць дыктоўку, па матэматыцы - кантрольную працу. Выпускнікі 11 класа здадуць 4 экзамены: адна дзяржаўная мова на выбар (у форме выкладу), матэматыка (кантрольная работа), замежная мова і гісторыя Беларусі (у вуснай форме).

У 2015/2016 навучальным годзе ў рэспубліцы працавала больш за 3 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаліся звыш 950 тыс. чалавек. Для навучэнцаў 1-8 класа навучальны год завяршаецца 31 траўня, з 1 чэрвеня пачынаюцца канікулы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках