20 красавiка 2024, Субота, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАС адсвяткавала свой юбілей разам з «Крамай»

Беларускае аб’яднанне студэнтаў у Польшчы ў гэтым годзе святкуе свой 35-гадовы юбілей.

У беластоцкім клубе «Zmiana Klimatu» сустрэліся заснавальнікі арганізацыі, былыя і цяперашнія яе сябры, паведамляе «Радыё Рацыя».

Легенда беларускага року - гурт «Крама» на сцэне.

Яўген Вапа, які ў канцы 80-х гадоў быў старшынём БАС, адзначае, што правядзенне фестывалю «Басовішча» было толькі адным з кірункаў дзейнасці:

«Гэта студэнцкія рэйды «Бацькаўшчына», «Развітанне», «Падарожжа». Гэта і самаадукацыя, Беларускі народны ўніверсітэт. Гэта вяртанне святкавання 25 сакавіка. Гэта студэнцкія турніры, супрацоўніцтва з ліцэямі, уласны часопіс, сустрэчы, прысутнасць», - распавёў Вапа.

ФОТА: RACYJA.COM

Аднак, як кажа цяперашняя старшыня БАС Ганна Пякарская, «Басовішча» з'яўляецца асноўным мерапрыемствам, падрыхтоўка да якога ідзе цягам ўсяго года:

- Цяжка думаць пра штосьці адно. Але з задавальненнем магу сказаць, што ў гэтым годзе ўдалося зрабіць конкурсную частку ў Менску. Акрамя гэтага, мы арганізавалі канцэрт «Brutto» і «Дзецюкоў» у Беластоку, а цяпер ладзім гэты юбілей. Стараемся хоць нейкія невялікія імпрэзы рабіць вакол гэтага вялікага «Басовішча».

Беларускае аб'яднанне студэнтаў узнікла ў першай палове 1981 года на хвалі дэмакратычных пераменаў у Польшчы. У камуністычныя часы студэнты некалькі разоў спрабавалі рэгістраваць таварыства. Толькі ў канцы 1988 года аб'яднанне афіцыйна прызналі польскія ўлады.

ФОТА: RACYJA.COM
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках