20 красавiка 2024, Субота, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне пачалі завочна судзіць Жырыноўскага з саўдзельнікамі

19
Ва Украіне пачалі завочна судзіць Жырыноўскага з саўдзельнікамі
Уладзімір Жырыноўскі
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Генпракуратура Украіны распачала крымінальную справу супраць Жырыноўскага і ягоных паплечнікаў у факце садзейнічання тэрарыстам «ЛНР».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры Украіны.

Генеральнай пракуратурай Украіны распачатая працэдура завочнага асуджэння грамадзяніна Украіны, які падазраецца ва ўчыненні крымінальнага злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.258-3 КК Украіны (садзейнічанне дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), у крымінальнай справе паводле факта садзейнічання грамадзянінам Расейскай Федэрацыі Уладзімірам Жырыноўскім і іншымі асобамі дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР».

«Як паведамлялася раней, грамадзянін Расейскай Федэрацыі Жырыноўскі У.В., знаходзячыся ў Маскве, у траўні 2014 уступіў у злачынную змову з актыўнымі ўдзельнікамі тэрарыстычнай арганізацыі ў матэрыяльным забеспячэнні ўзброеных фармаванняў гэтай арганізацыі, прынамсі, шляхам прадстаўлення транспартнага сродку маркі ГАЗ (мадэль «Тыгр»), які мае падвойнае функцыянальнае прызначэнне.

У далейшым грамадзянін Украіны 2014/05/07, выконваючы адведзеную яму ролю, атрымаўшы на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі аўтамабіль маркі ГАЗ (мадэль «Тыгр»), здзейсніў незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Украіны названым транспартным сродкам і ў гэты ж дзень у горадзе Луганску перадаў яго кіраўнікам тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР».

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева 2016/05/26 задаволіў адпаведнае хадайніцтва органа папярэдняга расследавання, узгодненае з пракурорам, і даў дазвол на вядзенне ў дачыненні да падазраванага спецыяльнага папярэдняга расследавання ў гэтай крымінальнай справе», - гаворыцца ў паведамленні.

У 2014 годзе МУС Украіны абвясціла ў вышук Уладзіміра Жырыноўскага, Сяргея Міронава і Генадзя Зюганава.

Палітыкаў падазраюць у падтрымцы і фінансаванні прарасейскіх баевікоў ва Украіне, а таксама ў замаху на яе тэрытарыяльную цэласнасць.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках