18 красавiка 2024, Чацвер, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У будынку Магілёўскай абласной пракуратуры затрымалі актывіста Валадара Цурпанава

1
У будынку Магілёўскай абласной пракуратуры затрымалі актывіста Валадара Цурпанава
Валадар Цурпанаў
ФОТА: FACEBOOK

Яго абвінавачваюць у непадпарадкаванні законнаму патрабаванню міліцыянта - прадстаўніка дэпартамента аховы МУС.

У Магілёве ў будынку абласной пракуратуры 30 траўня быў затрыманы грамадскі актывіст Валадар Цурпанаў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў абвінавачваюць яго ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню міліцыянта - прадстаўніка дэпартамента аховы МУС.

Як паведаміў БелаПАН Цурпанаў, ён прыйшоў у будынак абласной пракуратуры, каб перадаць заяву «аб хвалюючым яго пытанні». Ахоўнік запатрабаваў у яго пашпарт. Цурпанаў адмовіўся паказаць дакумент, заявіўшы, што мае такое права. У адказ супрацоўнік міліцыі растлумачыў, што супрацоўнік дэпартамента аховы ў сваю чаргу мае права запатрабаваць пасведчанне асобы ў адпаведнасці з законам аб міліцыі.

Пасля гэтага актывіст паказаў пашпарт, яго прапусцілі ў будынак, і ён накіраваўся да памочніка пракурора для перадачы заявы. Аднак памочнік пракурора адмовіўся прымаць у Цурпанава заяву ў кабінеце і папрасіў спусціцца ўніз, дзе знаходзіцца пакой прыёму грамадзян.

Пасля гэтага, як сцвярджае актывіст, да яго паўсталі прэтэнзіі «ў адмове патрабаванням супрацоўніка міліцыі аб пасведчанні яго асобы», нягледзячы на тое, што ён паказаў свой пашпарт.

Цяпер Цурпанаў знаходзіцца ў будынку пракуратуры. Інспектар Ленінскага РУУС на месцы праводзіць праверку. Як сцвярджае актывіст, ён не можа пакінуць будынак, бо з'яўляецца затрыманым.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках