19 красавiка 2024, Пятніца, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Сын пацярпеў у метро, а родным не паведамілі ні хуткая дапамога, ні міліцыя

20
Мянчанка: Сын пацярпеў у метро, а родным не паведамілі ні хуткая дапамога, ні міліцыя

Жыхарка Менску паскардзілася на працу супрацоўнікаў міліцыі і хуткай дапамогі.

Жанчына, не пажадаўшая назваць свайго імя, распавяла, што яе сын, які ехаў раніцай на працу, пацярпеў у метро. На станцыі "Каменная Горка" яго закранула цягніком, у выніку чаго маладзён атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і быў дастаўлены ў аддзяленне рэанімацыі адной са сталічных клінік, піша "Беларускі партызан".

Са словаў жанчыны, цягам усяго дня яна не магла звязацца з сынам, бо ягоны тэлефон быў недаступны, беспаспяхова спрабавала знайсці яго праз сяброў. І толькі а 9-й вечара, калі сын сам патэлефанаваў з чужога тэлефона, даведалася пра здарэнне.

У сувязі з гэтым жанчына абураная дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі і хуткай дапамогі, якая не якія паведамілі родным аб здарэнні, нягледзячы на тое, што пры хлопцы былі ўсе неабходныя дакументы. "Чаму наша міліцыя і лекары так працуюць?", - здзіўляецца мянчанка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках