18 красавiка 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міліцыя абражала і прыніжала ўдзельнікаў каталіцкай працэсіі ў Менску»

28

Некаторыя з сілавікоў абражалі вернікаў і пагражалі затрыманнямі.

Штогадовую працэсію вуліцамі Менску з нагоды каталіцкага свята Божага Цела і Крыві Хрыста ў гэтым годзе суправаджала шмат супрацоўнікаў спецслужбаў, якія здымалі ўдзельнікаў шэсця.

Некаторыя з сілавікоў абражалі вернікаў і пагражалі затрыманнямі.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла практыкуючая верніца Ірэна, якая ішла ў такой працэсіі ўжо не першы раз:

«Агулам я мяркую, што такія шэсці павінны праходзіць з удзелам праваахоўных органаў. Бо такая колькасць людзей - а раптам што здарыцца. У гэтым годзе, калі працэсія дайшла да тэатра, я паднялася на прыступкі, каб сфатаграфаваць шэсце з вышыні. Побач было шмат нашых каталікоў, карэспандэнтаў, якія таксама здымалі. І раптам у аднаго чалавека з камерай спрацавала рацыя - тады мне стала зразумела, што гэта за чалавек і што гэта за здымка. А ён стаяў і планамерна здымаў з аднаго месца, з адным фокусам усю працэсію, усіх, хто ўдзельнічаў - яны рабілі свой спіс», - распавяла Ірэна.

Паводле яе слоў, калі працэсія ўжо скончылася і калона падыходзіла да Кафедральнага касцёла, міліцыянт у форме і жанчына пачалі «адсякаць» галаву працэсіі, дзе былі святары, ад астатніх людзей:

«Гэтая жанчына літаральна стала грудзьмі, маўляў, далей ніхто не ідзе. А за намі - тысячы людзей, якія прадаўжалі падыходзіць, і ім літаральна не было куды падзецца. У выніку на першае, на спыненых людзей націснулі тыя тысячы людзей, якія падыходзілі, і ўсе рушылі далей да касцёла. І тады гэтая жанчына стала абражаць і зневажаць людзей, маўляў, куды вы ўсе працеся, каб вы так у касцёлы хадзілі, я сама каталічка, але такіх каталікоў ніколі не бачыла».

Ірэна паспрабавала спыніць міліцыянта.

«Тады яна пачала крычаць на мяне і казаць, што я апазіцыянерка. Я ў сваю чаргу спытала, хто яна такая і як яе завуць, але яна мне раз-пораз крычала - «закрый рот». Гэта бачылі і чулі многія людзі, і яны казалі - маўляў, калі яна не прадстаўляецца, то сфатаграфуйце яе. Калі ж я сфатаграфавала, яна падышла да мяне, дастала свае тэлефоны-дыктафоны і стала патрабаваць паказаць фотаапарат са здымкамі, мой пашпарт. Я папрасіла паказаць дакументы і паспела прачытаць прозвішча - Шрамковіч. У мяне пашпарта не было, і яна тады сказала, што дачакаемся, калі ўсе разыдуцца, і паедзем з вамі ў райаддзел», - распавяла жанчына.

Калі працэсія скончылася і людзі сталі разыходзіцца, спадарыня Ірэна пайшла дадому.

«Але ці скончылася для мяне гэтая гісторыя, я пакуль не ведаю. Я ніколі не сустракалася з такімі паводзінамі супрацоўнікаў міліцыі і была ўражаная, тым больш, што гэта была жанчына. Яна паводзіла сябе як правакатар, распальваючы ў людзях злосць і нянавісць. Гэтая міліцыянтка крычала, што яна каталічка - можа, і ахрысцілі яе ў касцёле, але тое, што яна нават не хрысціянка, гэта відавочна. Яна не мае любові ў сэрцы да людзей. Гэта ганьба для нашага МУС, што яны бяруць на працу такіх жанчын», - мяркуе Ірэна.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках