29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Улады ўсё перакладаюць з хворай галавы на здаровую

2
Генадзь Фядыніч: Улады ўсё перакладаюць з хворай галавы на здаровую
Генадзь Фядыніч
ФОТА: GAZETABY.COM

Павышаць дапамогу ў беспрацоўі трэба за кошт чыноўнікаў, якія давялі заводы да заняпаду. 

Падчас круглага стала, арганізаванага праўладнай Федэрацыяй прафзвязаў Беларусі, прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны абвясцілі, што будуць падвышаць дапамогу ў беспрацоўі. Магчыма, за кошт увядзення так званага «страхавання беспрацоўя».

Якім будзе вынік?

- Улады зноў перакладаюць праблему з хворай галавы на здаровую, - пракаментаваў «Салiдарнасцi» сітуацыю старшыня Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч. - Вядома, трэба займацца і праграмамі перанавучання спецыялістаў, і павышаць дапамогі ў беспрацоўі. Але гэта трэба рабіць за кошт чыноўнікаў усіх узроўняў, якія давялі нашы прадпрыемствы да заняпаду.

У той жа час ідэю ўвядзення «страхавання беспрацоўя» Фядыніч уважае абсалютна непрадуманай:

- Адкуль яны возьмуць гэтыя грошы? У наймальніка? Дык у яго таксама грошай няма - бо грошы трэба спачатку зарабіць, выпусціць прадукцыю і яе прадаць. Эканоміяй чыноўнікі таксама не займаюцца. Я думаю, гэта проста чарговая спроба пусціць пыл у вочы.

На думку Генадзя Фядыніча знайсці сродкі на істотнае павышэнне дапамогі ў беспрацоўі ўсё ж магчыма. Аднак гэта патрабуе зусім іншага падыходу.

- Ну, хлопцы, давайце яшчэ раз паглядзім бюджэт, давайце паглядзім выдаткі дзяржапарату, сілавых структур, давайце адмовімся ад нейкіх забаўляльных мерапрыемстваў. Усё гэта трэба лічыць, калі вы хочаце рэальна падтрымаць беспрацоўных. А проста прапанаваць страхаванне ў беспрацоўі - гэта папулізм.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках