20 красавiка 2024, Субота, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы пашырыць санкцыі супраць Расеі

4
ЕЗ гатовы пашырыць санкцыі супраць Расеі

Еўрапейскі Звяз гатовы ў выпадку неабходнасці ўжыць у дачыненні да Расеі дадатковыя абмежавальныя захады.

Афіцыйная прадстаўніца Еўразвязу Маргарыціс Схінас заявіла ў панядзелак пра магчымасць пашырэння еўрапейскіх санкцый у дачыненні да Расеі, паведамляе РБК са спасылкай на Bloomberg. «Санкцыі могуць быць знятыя, калі Расея выканае ўзятыя ёю абавязанні. Але мы таксама гатовы пайсці на далейшыя захады, каб павялічыць кошт для Расеі ў выпадку, калі яе дзеянні запатрабуюць такога падыходу», - сказала яна журналістам у Брусэлі.

Схінас падкрэсліла, што на саміце G7 у Японіі яго ўдзельнікі падтрымалі падаўжэнне санкцый.

«На мінулым тыдні на саміце G7 яго лідаы нагадалі, што працягласць санкцый выразна ўвязаная з поўным выкананнем Расеяй менскіх пагадненняў і з павагай суверэнітэту Украіны», - сказала яна.

У канцы ліпеня заканчваецца тэрмін дзеяння эканамічных санкцый супраць Расеі, і ЕЗ мае намер прадоўжыць іх яшчэ на паўгода, нагадвае Bloomberg са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў.

Фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель падчас выступу на саміце G7 заявіла, што пакуль занадта рана касаваць санкцыі. У выніковым камюніке гаварылася аб магчымасці ўзмацнення санкцый, калі «дзеянні Расеі гэтага запатрабуюць».

Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер папярэдзіў, што ў Еўропе існуе апазіцыя прадаўжэння санкцый, і ўзгадніць адзіную пазіцыю будзе няпроста. Для пастановы аб санкцыях неабходна адабрэнне ўсіх 28 чальцоў Еўразвязу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках