29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі не гатовыя аддаваць $1000 за квадратны метр у новабудоўлі

14
Менчукі не гатовыя аддаваць $1000 за квадратны метр у новабудоўлі

Амаль поўным крахам закончылася чарговая спроба «Мінскбуда» прадаць з малатка кватэры ў сталічных новабудоўлях.

З 20 лотаў таргі адбыліся толькі ў адным і закончыліся пасля першага ж ходу аўкцыяніста, піша onliner.by.

Дзве трохпакаёўкі плошчай 81 кв м і 72,5 кв м былі прапанаваныя ў панэльных дамах №10 і 14 на вуліцы Усевалада Ігнатоўскага (жылы раён Дамброўка). Іх пачатковы кошт складаў 1 477 969 000 і 1 393 298 000 рублёў (адпаведна, $74 978 і $70 682; $924 і $974 за квадратны метр).

Яшчэ 18 кватэр, якія выстаўляліся на таргі, знаходзяцца ў доме №1 на праспекце Газеты «Праўда» - гэта каркасна-блочная новабудоўля недалёка ад станцыі метро «Пятроўшчына». Плошча жылых памяшканняў - ад 35,7 кв м да 95,2 кв м, а пачатковы кошт - ад 823 153 000 да 1 964 538 000 рублёў (адпаведна, ад $41 759 да $99 662). Кошт «квадрата» складае дзесьці $934-1232.

Толькі на адзін лот з 20 паступіла дзве заявы ад патэнцыйных пакупнікоў - іх зацікавіла самая дарагая «трохпакаёўка» плошчай 95,2 кв м у доме на праспекце Газеты «Праўда». Аднак пасля першага ж падвышэння кошту таргі спыніліся, так толкам і не пачаўшыся - другі ўдзельнік проста не падняў сваю шыльдачку. У выніку кватэра дастанецца пераможцу за 2065 000 000 рублёў, што эквівалентна $104 758 ($1100 за «квадрат»).

Яшчэ адна кватэра будзе прададзеная адзінаму заяўніку стартавым коштам, павялічаным на 5%, - за 1 180 843 650 рублёў, што эквівалентна $59 904 ($1183 за квадратны метр). Гэта «аднапакаёўка» плошчай 50,6 кв. м у доме на праспекце Газеты «Праўда».

З пералікам лотаў, іх пачатковым коштам і планам кватэр можна азнаёміцца на сайце Менскага гарадскога цэнтра нерухомасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках