26 красавiка 2024, Пятніца, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каляндарнае лета ў Беларусі пачнецца з цёплага надвор'я

Каляндарнае лета ў Беларусі пачнецца з цёплага надвор'я

Астатнія дні вясны і першыя дні лета будуць цёплымі, з дажджамі і навальніцамі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе гідраметцэнтра.

Варункі надвор'я ў Беларусі ў першыя дні летняга сезона будуць залежаць ад Скандынаўскага антыцыклону.

31 траўня варункі надвор'я Беларусі будзе вызначаць цёплая і няўстойлівая паветраная маса, удзень на паўднёвым захадзе краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца зменлівая хмарнасць. Уночы ў асобных раёнах, удзень пераважна на паўднёва-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцам у Берасцейскай вобласці моцныя дажджы. У асобных раёнах краіны навальніцы. Вецер усходні парыўны, удзень месцам да моцнага. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12..+17°С, максімальная ўдзень +22..+28°С. Атмасфэрны ціск істотна не зменіцца.

1-2 чэрвеня надвор'е будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над паўночным захадам Еўрапейскай тэрыторыі Расеі, на паўднёвым захадзе краіны захаваецца ўплыў цёплага і вільготнага паветра. Захаваецца цёплае надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +10..+17°С, максімальная ўдзень +19..+25°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках