29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Сістэма СРА - адказ на агрэсіўныя дзеянні РФ

3
МЗС Польшчы: Сістэма СРА - адказ на агрэсіўныя дзеянні РФ
Вітальд Вашчыкоўскі
ФОТА: TVN24

Кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, што супрацьракетны шчыт у Польшчы з'яўляецца адказам на агрэсіўныя дзеянні Расеі.

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, што супрацьракетны шчыт у Польшчы з'яўляецца адказам на агрэсіўныя дзеянні Расеі. Так кіраўнік польскага МЗС пракаментаваў папярэджанне прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб дзеяннях у адказ на размяшчэнне СРА ЗША ў Польшчы і Румыніі, інфармуе Радыё Польшча.

«Да пагроз (Расея - рэд.) звяртаецца ж шмат гадоў. І менавіта супрацьракетны шчыт з'яўляецца адказам, прысутнасць амэрыканскіх войскаў з'яўляецца адказам. Гэта не мы прымаем пастановы, на якія Расея адказвае. Гэта Расея мяняе характар міжнародных стасункаў. Гэта Расея імкнуцца да радыкальных змен архітэктуры бяспекі ў Еўропе. Гэта мы адказваем на агрэсіўныя дзеянні Расеі», - сказаў Вітальд Вашчыкоўскі ў эфіры тэлеканала TVN.

У той жа час, кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што прысутнасць войскаў NATO ў Польшчы будзе мець сімвалічны характар, а не агрэсіўны. Паводле ягоных слоў, на ўсходнім флангу NATO павінны быць шматнацыянальныя батальёны альянсу, а таксама амэрыканцы з цяжкай брыгадай, што раней анансавалі ўлады ЗША.

«Таксама павінны быць склады амэрыканскага ўзбраення. Акрамя таго выведныя і пошукавыя цэнтры. У той жа час, прысутнасць на ўсходнім флангу NATO мае сімвалічны характар, а не агрэсіўны», - сказаў Вітальд Вашчыкоўскі.

Нагадаем, раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін папярэдзіў пра дзеянні ў адказ на размяшчэнне СРА ЗША ў Польшчы і Румыніі.

«Мы будзем вымушаныя адрэагаваць адпаведным чынам. І калі ўчора яшчэ некаторыя тэрыторыі Румыніі не ведалі, што такое быць пад прыцэлам, то сёння нам давядзецца зрабіць пэўныя дзеянні, якія будуць гарантаваць нашу бяспеку», - сказаў прэзідэнт РФ падчас афіцыйнага візіту ў Грэцыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках