25 красавiка 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі бізнэс: Час мяняць палітычную сістэму

2
Беларускі бізнэс: Час мяняць палітычную сістэму

Рэцэпты ўлады па «выхаду з крызісу» адарваныя ад рэальнасці.

Старшыня «савета рэспублікі» і экс-прэм'ер Міхаіл Мясніковіч у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» заявіў, што краіне патрэбна «новая эканоміка і новыя прадпрыемствы». На яго думку, блізу 6-7% росту УБП да 2020 года забяспечаць такія інавацыйныя галіны, як фармацэўтыка і біятэхналогія.

Каб стымуляваць прыватную ініцыятыву, чыноўнік нават прапанаваў на два гады вызваліць малыя і сярэднія прадпрыемствы вытворчай сферы, створаныя ў 2016-2017 гадах, ад усіх падаткаў, акрамя абавязковых страхавых плацяжоў.

Што з гэтага атрымаецца?

Дзмітрый Чарнаморац: Для развіцця біятэхналогій ў Беларусі няма перадумоў

Дырэктар развіцця Apply Logistic Group Дзмітрый Чарнаморац не верыць у магчымасць стварэння для беларускай эканомікі пунктаў росту ў сферы біятэхналогій, бо гаворка ідзе пра галіны «з нуля».

- Для развіцця новай галіны неабходна, каб у краіне ўжо было некалькі паспяховых інавацыйных кампаній, якія маюць актыўныя экспартныя пазіцыі на рынках развітых краін і краін, якія развіваюцца, - распавёў экспэрт у інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны». - Гэта ЗША, Паўднёвая Амерыка, Кітай, Еўропа. Наколькі мне вядома, на гэты момант у Беларусі няма такой крытычнай масы ў выглядзе 5-10 кампаній, якія працуюць у галіне біятэхналогій.

Што тычыцца мінімізацыі падаткаў для наваствораных прадпрыемстваў, то любое скарачэнне падаткаў - гэта заўсёды добра.

- Іншае пытанне, наколькі сістэмна гэта робіцца, - падкрэслівае Дзмітрый Чарнаморац. - Калі падатковая палёгка на два гады для наваствораных прадпрыемстваў, то што будзе пасля таго, як два гады пройдуць? Бізнэс жыве не двухгадовымі гарызонтамі планавання, таму падаткі трэба скарачаць для галін цалкам. І крыніца для гэтага ў Беларусі, на мой погляд, ёсць - гэта скарачэнне дзяржаўных выдаткаў.

Прадстаўнік фармбізнэса: Трэба мяняць палітычную, эканамічную і фінансавую сістэму

На думку дырэктара адной з фармацэўтычных кампаній, якія працуюць на беларускім рынку, каб гэта галіна развівалася, трэба мяняць многае.

- Трэба мяняць палітычную, эканамічную і фінансавую сістэму, - тлумачыць суразмоўца, які пагадзіўся на каментар пры ўмове ананімнасці. - Патэнцыял развіцця фармацэўтыкі ёсць, але тут галоўнае пытанне да Міністэрства аховы здароўя - наколькі чыноўнікі гатовы «адкруціць гайкі», каб гэта галіна развівалася.

Са слоў прадстаўніка кампаніі, так званыя «лідары галіны» сёння вырабляюць у асноўным савецкія прэпараты або джынэрыкі - тое, што вырабляецца з імпартных складнікаў.

- Максімум, што мы можам сёння стварыць у Беларусі - гэта фінальная стадыя вытворчасці, - кажа ён. - Маецца на ўвазе фасоўка, упакоўка, элементарныя тэхналагічныя працэдуры - напрыклад, падагрэў субстанцыі і замес яе ў таблеткі, умоўна кажучы. Аб вытворчасці поўнага цыкла цяпер гаворкі не ідзе.

Суразмоўца «Заўтра тваёй краіны» звяртае ўвагу, што цяпер галоўнае пытанне для фармацэўтычных кампаній - дзе ўзяць грошы?

- Каб экспартаваць медыкаменты ў ЕЗ, трэба зрабіць вытворчасць, якая будзе адпавядаць стандартам GMP, - тлумачыць экспэрт. - Гэта значыць, трэба стварыць тэхналагічны цыкл, які будзе адпавядаць вышэйшаму ўзроўню. Гэта тоўстая кніжка патрабаванняў пачынаючы з водападрыхтоўкі і заканчваючы сучаснымі клінічнымі выпрабаваннямі. А значыць, патрабуюцца сур'ёзныя інвестыцыі.

На думку прадстаўніка кампаніі, сітуацыя такая ў Беларусі ўжо шмат гадоў - кампаніі развіваюцца вельмі павольна, а для прарыву трэба памяняць «даслоўна ўсё».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках